Рыта Сангалі (,  — ) — італьянская артыстка балета.

Біяграфія Нарадзілася ў Антэньяце.

Танцавала ў італьянскіх правінцыях Асці, П’ячэнца і Турын. У 1865 годзе скончыла школу «Ла Скала» у О. ЮсаБалет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл., дэбютавала ў тым жа годзе ў Мілане ў тэатры «Ла Скала» ў балеце Поля Тальёні (1808—1884) «Прыгоды Фліка і Флока» на музыку П. Л. Гертэля. Пасля яе нанялі ў Тэатр Яе Вялікасці ў Лондане. У тым жа годзе яна выехала ў ЗША і заснавала ўласную трупу ў Нью-Ёрку.

Сангалі гастралявала па Амерыцы ў Каліфорніі, Каларада, Арэгон і да Солт-Лэйк-Сіці ў 1866—1870 гадах. Разам з Мары Банфанці выступала ў музыкальнай пастаноўцы «Чорны жулік» () Дэвіда Косты, а затым трыумфавала ў пантамімах «Humpty Dumpty» (1868) і «Hickory Dickory Dock» (1869).

У 1872—1883 вядучая танцоўшчыца парыжскай Оперы.

У 1872 годзе Сангалі выканала галоўную ролю ў паспяхова адноўленай пастаноўцы балета «Ручай» Л. Дэліба. У тым жа годзе яна далучылася да балетнай трупы Парыжскай оперы, дзе выступала ў шматлікіх прэм’ерах, у тым ліку ў балетах«Сільвія» (пастаўлены Л. А. Мерантам 14 чэрвеня 1876 года), «Yedda» (1879) і «Намуна» Э. Лало (6 сакавіка 1882) (балетмайстар Л. Петыпа).

Выступленне Р. Сангалі ў галоўнай партыі ў балеце «Yedda» А. Метра (1879, балетмайстар Луі Мерант) прадэманстравала яе выдатны драматычны талент. Сангалі спалучала акадэмізм, уласцівы французскай школе, з экспрэсіўнасцю і віртуозным майстэрствам (валодала «сталёвым наском»), уласцівымі танцоўшчыцам італьянскай школы.

Аўтар кнігі «Тэрпсіхора» (1875).

Сангалі сышла са сцэны ў 1884 годзе і выйшла замуж за Роберта-Мары-Жана Марка, барона дэ Сен-П’ера 8 верасня 1886 года ў Парыжы.

У жніўні 1901 года Сангалі і Мары Банфанці выступалі ў Метрапалітэн-оперы падчас першага сезона балета ў Нью-Ёрку.«Revival of the Ballet», The New York Times, September 1, 1901, p. SM3.

Рыта Сангалі памерла ў італьянскім Карпезіна-д’Арчэласка 3 лістапада 1909 года. Пахавана на могілках Пасі.

Бібліяграфія Barbara Mackin Barker. The American careers of Rita Sangalli, Giuseppina Morlacchi and Maria Bonfanti: nineteenth century ballerinas. New York University, Graduate School of Arts and Science, 1981.

Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Італіі Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта