Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Лужок.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Расохскі сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Расохі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лужок. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года перайменаваны ў Лужкоўскі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак ЗамошшаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 19 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета са Струкачоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 145 Об изменении границ Струкачевского и Лужковского сельсоветов Кормянского района . 3 лютага 2012 года скасавана вёска ЧамышальРешение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района. 10 студзеня 2026 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баравабудскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Баравая Буда, вёскі Гарадок, Лесавая Буда, Струкачоў, Шаламея, Шэрахаўская Буда, пасёлкі Коласава і Праўда).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 958 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 763 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе