Вейка Ёханес Хакулінен (; ) — фінскі лыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы чэмпіён свету. Акрамя таго, выступаў на спаборніцтвах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню ў такіх відах спорту, як біятлон, спартыўнае арыентаванне, лыжнае арыентаванне, крос, веславанне.
Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня 1925 года ў карэльскім паселішчы Куркіёкі (цяпер у складзе Расіі).
Вайсковае званне — сяржант. Прафесія — спецыяліст лясной гаспадаркі.
Удзельнічаў у чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, на якіх заваяваў тры залатыя, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медаль. На апошняй сваёй Алімпіядзе ў 1964 годзе ўдзельнічаў у якасці біятланіста, аднак у гонцы на 20 кіламетраў фінішаваў толькі 15-м.
Быў абраны спартыўнай персонай года ў Фінляндыі ў 1952, 1953, 1954 і 1960 гадах. За свае спартыўныя дасягненні ў 1955 годзе атрымаў медаль Хольменколена.
Памёр 24 кастрычніка 2003 года ў выніку дарожнай аварыі ў горадзе Валкеакаскі, дзе пражываў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лыжнікі Фінляндыі Катэгорыя:Біятланісты Фінляндыі Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена