Магіла ахвяр фашызму — вайсковае пахаванне ў в. Давыдаўка, Светлагорскі раён. Знаходзіцца 0,5 км на паўночны захад ад вёскі.

Апісанне У магіле пахавана 129 мірных жыхароў — жанчын, старых людзей, дзяцей, якіх растралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У складзе нямецкага атрада былі паліцэйскія з вёсак Людзвінаўка, Прасвет, Давыдаўка. 8 лютага 1942 года фашысцкія карнікі ўварваліся ў вёску, яны рабавалі жыхароў, выганялі іх з хат і расстрэльвалі прама на вуліцы ці на агародах. Потым загадалі жыхарам сабраць трупы растраляных і вывезці за вёску. Целы вывезлі за ваколіцу і закапалі. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск у выглядзе чатырохграннай прызмы. У 2005 годзе ўсталяваны абеліск з барыльефнай выявай твару жанчыны..

Катэгорыя:Брацкія магілы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Давыдаўка (Светлагорскі раён) Катэгорыя:1942 год у Беларусі