Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў р. п. Сасновы Бор, Светлагорскі раён.

Апісанне Сам пасёлак Сасновы Бор узнік у 1954 годзе, недалёка ад вёскі Вузнаж, таму пры апісанні баявых дзеянняў называецца толькі апошняя. Вядома, што вёска была захоплена ў пачатку жніўня 1941 года. Вызвалена 115-й асобнай стралковай брыгадай генерал-маёра І. І. Санкоўскага ў канцы лістапада 1943 года.

Зараз у цэнтры пасёлка каля клуба ў брацкай магіле пахаваны 163 воіна і партызана, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках. У 2009 годзе праведзены капітальны рамонт і ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Катэгорыя:Брацкія магілы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Сасновы Бор (Светлагорскі раён) Катэгорыя:1944 год у Беларусі