Роўна, або Рыўнэ () — горад у заходняй частцы Украіны, на рацэ Усця. Адміністрацыйны цэнтр Ровенскай вобласці і Ровенскага раёна. Плошча 58,24 км². Насельніцтва — 264 тыс. чал. (2024).

Знаходзіцца за 307 км на захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Праз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі Кіеў — Жытомір — Роўна — Дубна — Львоў — Чоп (, частка ), Роўна — Луцк — Усцілуг () і Стараканстантынаў — Астрог — Здалбунаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы (Беларусь) ().

Гісторыя

1283: першы пісьмовы ўспамін пра Роўна як паселішча Галіцка-Валынскага княства ў хроніцы «Rocznik kapituły krakowskiej». 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага. 1481: уладальніца паселішча Марыя Нясвіцкая збудавала ў ім драўляны замак. 1492: атрымала Магдэбургскае права. 1548: княгіня Кастэлецкая заснавала ў Роўне касцёл. 1565/66: у Валынскім ваяводстве. 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага. 1575: у Роўне было 543 будынкі, а ў 1629 — 505 будынкаў і 10 вуліц (Замкавая, Школьная, Дубнаўская, Літоўская і інш.). 1637: заснаванне ў Роўне шпіталя паводле фундацыі Томаша Замойскага. 1680: загон украінскіх казакаў спустошыў горад. 1728: пачатак будаўніцтва мураванага палаца Любамірскіх. 1750: у Роўне было 683 будынкаў. 1775: будаўніцтва мураванага касцёла. 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета. 1873: праз горад прайшла чыгунка Брэст — Кіеў. 1919: часовая сталіца УНР. 1921: згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі. 1939: у складзе Украінскай ССР, цэнтр вобласці. 28 чэрвеня 1941 — 2 лютага 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, цэнтр Райхскамісарыята «Украіна».

Насельніцтва 1863 — 6402 чал. 1885 — 7357 чал. (3576 мужчын і 3781 жанчына), з іх паводле стану: 957 шляхты, 22 духоўныя асобы, 31 ганаровы грамадзянін, 125 купцоў, 5105 мяшчан, 658 сялян, 17 чэхаў-каланістаў, 99 іўдзеў-сялян, 698 жаўнераў і іх сем’яў, 165 іншаземцаў; паводле веры: 1763 праваслаўныя, 664 рымска-каталікі, 58 евангелістаў, 17 чэшскіх гусітаў, 4850 іўдзеяў, 5 магаметан.Równe // S. 818 1897 — 25 тыс. чал. 1921 — 30 тыс. чал.Ровно // 1939 — 43 тыс. чал. 1959 — 56 тыс. чал. 1970 — 116 тыс. чал. 1975 — 155 тыс. чал.Ровно // 1991 — 239 тыс. чал.Ровно //

Мова Насельніцтва па роднай мове (2023) украінская мова руская iншыя96 %3 %1 %

Фізіка-геаграфічная характарыстыка Роўна мае ўмерана кантынентальны клімат з халоднай, снежнай зімой і цёплым летам. Снежнае покрыва звычайна трымаецца з лістапада па сакавік. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 598 мм (24 цалі), чэрвень і ліпень з’яўляюцца самымі вільготнымі месяцамі, а студзень і люты — самымі засушлівымі.

Эканоміка У Роўна працуюць ПАО «Рівнеазот», завод высакавольтнай апаратуры; прадпрыемствы лёгкай прамысловасці — фабрыкі швейная і нятканых матэрыялаў; прадпрыемствы будаўнічага комплексу — камбінаты домабудаўнічы і буйнапанэльнага домабудавання, ВА «Рівнозалізобетон», завод сухіх будаўнічых сумесяў «Адiнол»; дрэваапрацоўчай прамысловасці — ВА «Рівнодерев»; таксама працуе піваварны завод «Рівень», фабрыка па апрацоўцы бурштыну і вырабе ювелірных вырабаў «Укрбурштин» (на тэрыторыі Ровенскай вобласці ёсць радовішчы і здабыча бурштыну).

Транспарт

Аўтобусную сувязь забяспечваюць цэнтральны аўтавакзал горада і аўтастанцыя «Чайка» (у асноўным ажыццяўляюцца рэйсы ў Сарненскім кірунку).

У горадзе знаходзіцца пасажырская і грузавая чыгуначная станцыя Роўна, падпарадкаваная Ровенскай дырэкцыі Львоўскай чыгункі. Станцыя Роўна размешчана на лініі Здалбунаў-Ковель. На станцыі спыняюцца ўсе цягнікі і прыгарадныя цягнікі, якія праходзяць праз яе. Да станцыі курсуюць таксама рэгіянальныя электрацягнікі з Кіева і Львова і рэгіянальны цягнік лакаматыўнай цягі Ковель — Цярнопаль (праз Луцк, Здалбунаў — Краснае).

Гарадскі аэрапорт размешчаны за 8 км ад цэнтра Роўна, практычна ў межах горада. Каля аэрапорта праходзяць аўтамабільныя магістралі, што дазваляе за хвіліны дабрацца да чыгуначнага вакзала, аўтавакзала і цэнтра горада.

Адукацыя і навука

Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання Ровенскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт Міжнародны эканоміка-гуманітарны ўніверсітэт імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука Ровенская медыцынская акадэмія Ровенскі інстытут Адкрытага міжнароднага ўніверсітэта развіцця чалавека «Украіна» Ровенскі інстытут славяназнаўства Кіеўскага славістычнага ўніверсітэта Ровенскі інстытут Кіеўскага ўніверсітэта права

Навучальныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі: Вышэйшае прафесійнае вучылішча № 1 Ровенскі дзяржаўны аграрны каледж Ровенскі эканоміка-гуманітарны і інжынерны каледж Ровенскі кааператыўны эканоміка-прававы каледж Ровенскі каледж эканомікі і бізнесу Ровенскі аўтатранспартны каледж Нацыянальнага ўніверсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання Ровенскі каледж тэхналогій і дызайну Тэхнічны каледж Нацыянальнага ўніверсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання

Культура

Вядомыя сваімі творчымі поспехамі Ровенскі абласны музычна-драматычны тэатр, Ровенская філармонія. У горадзе працуе таксама лялечны тэатр, заапарк, краязнаўчы музей, два кінатэатры: кінатэатр «Україна» (раней — «Жовтень») і 3D-кінатэатр «Эра». У былым касцёле Святога Антонія знаходзіцца Дом арганнай музыкі.

Цэнтрам культурнага развіцця моладзі горада з’яўляецца Палац дзяцей і моладзі, дзе дзейнічаюць мноства гурткоў і секцый, якія ахопліваюць розныя тэматыкі ад танцаў да асноў інжынерыі.

Ровенская пісьменніцкая арганізацыя налічвала звыш 30 чалавек празаікаў і паэтаў; у розныя гады ўзначальвалі яе Аляксандр Багачук, Яўген Шморгун, Сцяпан Бабін, Лідзія Рыбенка і інш.

Спорт

Самыя папулярныя камандныя віды спорту ў гараджан — спідвей (СК «Рівненський Спідвей») і футбол (ФК «Верас»).

ФК «Верас» заснаваны ў 1957 годзе. Выступае ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Хатняй арэнай клуба з’яўляецца стадыён «Авангард». На дадзены момант ёмістасць складае на 4 500 чалавек. Пасля завяршэння рэканструкцыі ўмяшчальнасць стадыёна складзе 13 466 тысяч гледачоў.

СК «Рівненський Спідвей» быў заснаваны ў 1959 годзе. Стадыён для правядзення спаборніцтваў называецца — «Ровенскі стадыён тэхнічных відаў спорту (мотатрэк)». Тут праводзіліся важныя спаборніцтвы па спідвеі, уключаючы адборачны раўнд чэмпіянату свету па спідвеі ў 1962 годзе і ў 1991 годзе. Акрамя спартыўных спаборніцтваў на Ровенскім мотатрэку праводзяцца розныя канцэрты, выступленні і іншыя культурныя мерапрыемствы.

Славутасці Гістарычная забудова горада канца XIX — пачатку XX стагоддзі Касцёл Св. Антонія (1868, цяпер зала арганнай музыкі) Сабор Уваскрэсення Гасподняга (1895) Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (1756)

Галерэя

Вядомыя асобы

Яраслаў Еўдакімаў (нар. 22.11.1946) — спявак, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, Народны артыст БеларусіАртист Ярослав Евдокимов рассказал «ОГ» о своих корнях Областная газета, 12 ноября 2013. Юрый Луцэнка (нар. 1964) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Ганна Валентыновіч (1929—2010) — польская грамадская дзеячка, актывістка і заснавальніца прафсаюза «Салідарнасць». Леанід Краўчук (1934—2022) — першы прэзідэнт Украіны. Улас Самчук (1905—1987) — класік украінскай літаратуры. Пётр Чуйкевіч (1818—1874) — украінскі педагог, этнограф. Ала Мікалаеўна Бодак (нар. 1967) — беларускі палітык. Мікалай Сцяпанавіч Ефімішын (1914—?) — урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1968).

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка гарадскога савета Розподіл населення за національністю та рідною мовою Гарадскі даведнік і анлайн карта Роўна

Катэгорыя:Гарады Ровенскай вобласці