Андрэй Багданавіч Ольбрэхт (нар. , Мінск) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Цяжкі форвард. Майстар спорту СССР.

Кар’ера У 7 гадоў упершыню прыйшоў на трэніроўку ў спартыўную школу Мінска. Першы трэнер — Уладэімір Пятровіч Рассека. Пасля 3 гадоў заняткаў быў залічаны ў спартклас. Скончыў Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву па спецыялізацыі «трэнер па баскетболе».

Гуляў у складзе клубаў ЦСКА і «Дынама» (Масква). Гуляў ён і за баскетбольны клуб АЗАА, а пазней быў трэнерам каманды.

З 2011 года працуе трэнерам-выкладчыкам Асіповіцкай ДзЮСШ. Адна з яго вучаніц Лізавета Трашчынская выступала на чэмпіянаце Еўропы U-18.

У складзе юніёрскай зборнай СССР выступаў на чэмпіянаце Еўропы (U-18)-1990 (2-е месца) і на чэмпіянаце свету (U-19)-1991 (9-е месца), у складзе моладзевай зборнай СНД — на чэмпіянаце Еўропы (U-22)-1992 (7-е месца).

Кар’ера баскетбаліста 1989—1991 — РТІ (Мінск) 1991—1993 — ЦСКА (Масква, СССР / Расія) 1993—1995 — Дынама (Масква, Расія) 1995—1996 — Дынама (Новасібірск, Расія) 1996—1998 — Дынама (Масква, Расія) 1998—2000 — Шахцёр (Іркуцк, Расія) 2000—2002 — Лакаматыў (Новасібірск, Расія) 2002—2005 — Отрар (Алматы, Казахстан) 2005 — Барс (Петрапаўлаўск, Казахстан) 2005—2007 — АЗАА (Асіповічы) 2010—2011 — Сокал (Ліда) 2011—2012 — СБК Асіповічы 2012—2013 — Свіслач (Асіповічы) (гуляючы галоўны трэнер)

Кар’ера трэнера 2007—2009 — АЗАА (Асіповічы) 2012—2013 — Свіслач (Асіповічы) (гуляючы галоўны трэнер) 2013—2014 — Свіслач (Асіповічы)

Дасягненні У якасці баскетбаліста Чэмпіён Расіі (2): 1992, 1992/1993. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 1994/1995. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005/2006, 2006/2007. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2012. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Eўропы сярод юніёраў (U-18) (1): 1990. У якасці трэнера Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2007/2008. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2008/2009. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2008, 2012.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК ЦСКА Профіль на сайце basketball.realgm.com Профіль на сайце proballers.com Баскетбол на полставки ВТОРАЯ МОЛОДОСТЬ ВЕТЕРАНЫ БАСКЕТБОЛА РАЗЫГРАЛИ ПРИЗЫ ТУРНИРА АНДРЕЯ ОЛЬБРЕХТА

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Дынама» Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Свіслачы» Асіповічы Катэгорыя:Трэнеры «Свіслачы» Асіповічы