Сальвата́цыя (ад  — раствараю) — узаемадзеянне часціц (малекул, іонаў) растворанага рэчыва з малекуламі растваральніка.

Абумоўлена электрастатычнымі і ван-дэр-ваальсавымі сіламі ўзаемадзеяння, а таксама каардынацыйнымі і вадароднай сувязямі. Сальватацыя ўплывае на фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў растворах. У выніку сальватацыі ўтвараюцца сальваты — малекулярныя ўтварэнні пастаяннага або пераменнага складу, у якіх малекула (іон) растворанага рэчыва абкружана абалонкай малекул растваральніка.

Асобны выпадак сальватацыі — гідратацыя, у выніку якой утвараюцца гідраты.

Уяўленне аб сальватацыі ўведзена незалежна І. А. Каблуковым і У. А. КісцякоўскімЗефирова О. Н. Академик Каблуков Иван Алексеевич // Сайт хімічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава.

Гл. таксама Сальволіз

Літаратура

Мишин В. П. Сольватация // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — Москва : Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 23.

Спасылкі

Катэгорыя:Растворы