Марыус Іванавіч Петыпа (, ; , , Францыя — , ) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог.

Біяграфія На сцэне з 1838 года. Сярод партый: Феб («» Ц. Пуні), Конрад («» А. Адана) і іншыя. З 1847 года жыў у Расіі. У 1855-87 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. З 1862 года балетмайстар, у 1869—1903 гадах галоўны балетмайстар Пецярбургскай балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у тым ліку «» (1863) і «» (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «» (1877) Л. Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «Канёк-гарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П. Чайкоўскага (з Л. Івановым). Вяршыня творчасці Марыуса Петыпа — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «» А. Глазунова (1898).

Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, па-наватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй Петыпа пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Расійскай імперыі Катэгорыя:Балетмайстры XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Балетныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Марыінскага тэатра Катэгорыя:Балетмайстры Марыінскага тэатра Катэгорыя:Балетмайстры Вялікага тэатра