Мхі́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Халмы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мхінічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Выдранскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сабалёўскага сельсавета і частка скасаванага Пачапоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Буглаі, Глыбаў, Казелле, Новае Жыццё, Раманькі, Цівіцкае, Халмы і Ячная Буда)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 34 населеныя пункты. 20 снежня 1982 года з часткі сельсавета зноў утвораны Сабалёўскі сельсавет (у складзе 16 населеных пунктаў: вёскі Аўчынец, Баравая, Беразуга, Выдранка, Горкі, Дуброўка, Завадок, Марынаполле, Пятровічы, Сабалі, Старая Буда, Топкае і пасёлкі Гарадок, Ляды, Струменск і Чэрня), скасавана вёска ПакацкаяРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).. У снежні 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Халмы. 31 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сабалёўскага сельсавета. У 1997 годзе скасавана вёска Мхінічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1022 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 99,8 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 723 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе