Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН (ІХФ РАН; ) — навуковы цэнтр па вывучэнні дынамікі элементарных хімічных працэсаў у розных сістэмах і агрэгатных станах рэчыва.
Гісторыя Утвораны 15 кастрычніка 1931 г. на базе фізіка-хімічнага сектара Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута М. М. Сямёнавым — адзіным савецкім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па хіміі, якую ён атрымаў у 1956 годзе. Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў быў яго нязменным дырэктарам да 1986 года. У 1990-м інстытуту было прысвоена яго імя.
ІХФ быў сярод інстытутаў, прыцягнутых да працы над Атамным праектам СССРПратакол № 5 пасяджэнні Спецыяльнага камітэта пры Саўнаркаме СССР ад 28 верасня 1945 года, Дадатак 1 «Пастанова аб дадатковым прыцягненні да ўдзелу ў працах па выкарыстанні нутраатамнай энергіі навуковых устаноў, асобных навуковых і іншых спецыялістаў».Пастанова Савета міністраў СССР № 805—327сс ад 9 красавіка 1946 г..
Будынак ІХФ ІХФ РАН размешчаны ў Маскве па адрасе вул. Касыгіна, 4. Корпус № 1 інстытута не што іншае, як Мамонава дача, пабудаваная пры Кацярыне II для маскоўскага генерал-губернатара В. М. Далгарукава (Крымскага).
Гл. таксама :Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута хімічнай фізікі РАН Інстытут біяхімічнай фізікі імя М. М. Эмануэля РАН Інстытут праблем хімічнай фізікі РАН
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Хімічныя інстытуты Катэгорыя:Фізічныя інстытуты Катэгорыя:Хімічная фізіка Катэгорыя:Інстытуты РАН Катэгорыя:Акадэмія навук СССР