«Віталюр-РДВАР» — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Мінск.

Гісторыя Каманда заснавана ў 2004 годзе. У 2004—2008 гадах каманда 4 разы станавілася чэмпіёнам Беларусі і 3 разы — уладальнікам Кубка БеларусіКубок Беларуси. Чемпион сделал дубльКубок Беларуси. ...А поезд ушелКубок Беларуси. “Виталюр” вернул себе Кубок. У чэрвені 2009 года, пасля таго, як каманда не здолела адстаяць чэмпіёнскае званне ў сустрэчах з «Мінскам-2006» (лік сустрэч 0:3), яна была расфарміравана. Замест «Віталюра» ў Вышэйшую лігу быў заяўлены мінскі РДВАР.

У 2015 годзе каманда была адноўлена для ўдзелу ў Непрафесійнай баскетбольнай лізе БеларусіЮрий Яцук: уровень некоторых команд НБЛ сопоставим с профессиональными клубами Беларуси, стала чэмпіёнам лігі ў сезоне 2015/16Виталюр — новый чемпион лиги. Как это было. У наступным сезоне каманда адмовілася ад удзелу ў турніры. У сезоне 2021/22 яна вярнулася ў лігу і стала сярэбраным прызёрамСофтклуб — чемпионы первого дивизиона XVI Чемпионата НБЛ. У Виталюра — серебро, Серебрянка — бронзовые призеры. У сезонах 2022/23—2024/25 каманда зноў стала чэмпіёнам НБЛ.

Назвы Віталюр (2004—2009) Віталюр-РДВАР (2009—2011) Віталюр (2015—2016) Віталюр (з 2021)

Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па баскетболе Чэмпіён (4): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2007/2008. Сярэбраны прызёр (1): 2008/2009.

Кубак Беларусі па баскетболе Пераможца (3): 2005, 2006, 2008. Фіналіст (1): 2007. Бронзавы прызёр (1): 2004.

Непрафесійная баскетбольная ліга Беларусі Чэмпіён (4): 2015/2016, 2022/2023, 2023/2024, 2024/2025. Сярэбраны прызёр (1): 2021/2022.

Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 2004-05 Вышэйшая ліга Чэмпіён Бронзавы прызёр 2005-06 Вышэйшая ліга Чэмпіён Пераможца 2006-07 Вышэйшая ліга Чэмпіён Пераможца 2007-08 Вышэйшая ліга Чэмпіён Фіналіст 2008-09 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Пераможца 2009-10 Вышэйшая ліга 6 Групавы этап 2010-11 Вышэйшая ліга 7 Групавы этап

Трэнеры

Міхаіл Аркадзевіч Фейман (2004—2006) Аляксандр Аляксандравіч Барысаў (2006—2007) Міхаіл Аркадзевіч Фейман (2007—2009) Аляксандр Аляксандравіч Барысаў (2009—2011) Міхаіл Аркадзевіч Фейман (2011) Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі (2015—2016) Міхаіл Аркадзевіч Фейман (2021—2022) Мікалай Уладзіміравіч Факееў (2022—2024) Даніла Уладзіміравіч Астапенка (з 2024)

Вядомыя баскетбалісты У чэмпіянаце Беларусі

Аляксандр Асіповіч (2005/06) Віктар Аўсепян (2009/10) Цімафей Вяроўкін (2009—2011) Аляксандр Вярэніч (2005, 2006/07) Павел Габрусевіч (2008/09) Дзмітрый Зайцаў (2007—2009) Аляксандр Ігнацік (2004—2007) Георгій Кандрусевіч (2004—2006) Іван Караваеў (2007/08) Аляксей Качан (2009—2011) Дзяніс Коршук (2005) Уладзімір Крысевіч (2009—2011) Дзмітрый Кузьмін (2006/07) Яраслаў Курапаў (2009—2011) Яраслаў Лемік (2008/09) Віталь Лютыч (2009/10) Мікіта Мешчаракоў (2005/06) Андрэй Навойчык (2009/10) Арцём Парахоўскі (2004—2006) Аляксей Пынцікаў (2004—2007) Дзмітрый Свірыдаў (2008/09) Аляксандр Семянюк (2009—2011) Аляксей Трасцінецкі (2004—2008) Уладзімір Шарко (2004—2008) Максім Шустаў (2004—2009) Канстанцін Яфрэмаў (2004/05, 2008/09)

У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі

Расціслаў Вяргун (2015/16) Павел Габрусевіч (2015/16, з 2021) Аляксандр Ігнацік (2015/16, 2021—2024) Георгій Кандрусевіч (2016) Дзяніс Коршук (2016, 2021—2024) Аляксей Сухавецкі (2015/16) Уладзімір Шарко (2015/16)

Спасылкі Профіль на сайце Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі

Катэгорыя:Віталюр-РДВАР Мінск