Клаўс Чаварс () (нар. , г. Вэнтспілс, Латвія) — латвійскі баскетбаліст, цэнтравы .
Кар’ера
Прафесійную кар’еру пачаў у 2011 годзе ў студэнцкай камандзе «Вэнтспілса», якая выступала ў 2 дывізіёне чэмпіянату Латвіі. Пазней цэнтравы перабраўся ў «Ліепаю/Трыабет», дзе замацаваўся ў стартавай пяцёрцы. У яго кар’еры таксама былі іспанская «Гран Канарыя», турэцкі «Генчлік» і 2 гады ў рыжскім ВЭФе.
Сезон 2019/20 правёў у родным для яго «Вэнтспілсе», дзе таксама пачынаў гульню з першых хвілін. У Латвійска-Эстонскай Лізе цэнтравы правёў 20 сустрэч з сярэдняй статыстыкай 9.7 ачка, 6.5 падбораў, 1.5 перадачы і 2.2 блок-шота за 20 хвілін. У Кубку ФІБА-Еўропа — 12 гульняў з сярэднімі паказнікамі 11.3 ачка, 7.4 падбору, 2.3 блок-шота за 21 хвіліну. Пры гэтым у матчы супраць «Прышціны» гулец набраў 26 ачкоў, зрабіў 13 падбораў, 3 перадачы і 5 блок-шотаў.
Выступаў за моладзевыя каманды зборнай Латвіі U-16, U-18 і U-20. А ў 2017 і 2020 гадах выступаў і за галоўную каманду краіны.
У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»Клавс Чаварс будзе бараніць колеры «Цмокаў» .
Катэгорыя:Баскетбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Латвіі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі ВЭФ Катэгорыя:Ігракі «Асторыі» Быдгашч Катэгорыя:Ігракі «Вэнтспілса» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Старта» Люблін