Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц (нар. , Красны Кут, Саратаўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, публіцыст, гісторык, навуковец, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагападарчай акадэміі, ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 1 лютага 1946 года ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласці ў сям’і служачых. У ліпені 1946 года сям’я пераязджае ў Горкі Магілёўскай вобласці. Бацька — Маісей Хаймавіч (1917—1993), паходзіць з Віцебскай вобласці, інвалід па зроку, добраахвотнікам у час Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, потым працаваў загадчыкам адзела культуры Горацкага райвыканкама, дырэктарам кінатэатра, загадчыкам фільматэкі РАНА. Маці — Соф’я Давыдаўна Глікіна (1905—1979) паходзіць з Гомельскай вобласці, працавала загадчыцай Горацкай раённай дзіцячай бібліятэкі.
У 1964 г. скончыў Горацкую СШ № 2, працаваў на вытворчасці, з 1965 па 1969 гг. вучыўся на гістарычным факультэце Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Скончыўшы яго з адзнакай у 1969—1972 гг. працаваў настаўнікам гісторыі Панкратаўскай СШ Горацкага раёна, служыў у Савецкай Арміі, інспектарам РАНА Горацкага райвыканкама. З 1972 па 1998 гг. працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры навуковага камунізму, філасофіі і паліталогіі. У 1975—1979 гг. вучыўся на завочным аддзяленні аспірантуры БДУ. Падрыхтаваў і абараніў дысертацыю на тэму «Станаўленне і развіццё аграпрамысловых вытворчых калектываў». Кандыдат філасофскіх навук (1980), дацэнт (1981). З 1998 па 2005 г. — першы дырэктар Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея і на 0,5 стаўкі — дацэнт кафедр філасофіі і паліталогіі, маркецінга і права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З 2005 года — рэдактар часопіса «Вестник БГСХА», прафесар кафедры гісторыі дзяржавы і права акадэміі БДСГА.
З’яўляўся заснавальнікам Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, музея-кабінета М. Гарэцкага. Па яго ініцыятыве ў Горках ў 1992 годзе прайшлі Першыя Гарэцкія навуковыя чытанні, удзельнічаў у стварэнні музея — сядзібы М. Гарэцкага ў вёсцы Малая Багац’еўка Мсціслаўскага раёна. Па яго ініцыятыве ў 1996 годзе пачалося выданне ў Горках брашур і кніг у серыях: «Выдающиеся педагоги и воспитанники БГСХА», з 1997 г. — «Імі ганарыцца Горацкая зямля» і «Гісторыя працоўных калектываў Горацкага раёна», з 2001 г. «История факультетов и кафедр БГСХА». Быў арганізатарам і старшынёй Горацкага раённага краязнаўчага таварыства «Бацькаўшчына», Горацкага раённага культурна-асветніцкага яўрэйскага таварыства імя Б. Іофэ.
У 1970—1984 гг. надрукаваў шмат артыкулаў па гісторыі Горак і БДСГА ў рэспубліканскім, абласным і раённым друку. У 1984 гэтыя матэрыялы былі абагульнены ў кнізе «Горки. Историко-экономический очерк» (1984), у 1989 годзе выходзіць 2-ое выданне гэтай кнігі. Актыўна займаўся вывучэннем гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Аўтар шматлікіх кніг і брашур па гісторыі гэтай навучальнай установы.
Зараз аўтар больш як 100 кніг і брашур, 950 артыкулаў па філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, педагогіцы, правазнаўству, гісторыі дзяржавы і права, гісторыі Горак, гісторыі аграрнай адукацыі і навукі Беларусі, гісторыі БДСГА, этнаграфіі і літаратуразнаўству.
Піша на беларускай і рускай мовах. Навуковыя працы надрукаваны ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Кыргызстане, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Польшчы і Ізраілі.
З 2007 года жыве ў Ізраілі ў горадзе Ноф а Галіль(былы Нацрат Іліт), займаецца літаратурнай і навуковай працай. Выдаў чатыры кнігі па гісторыі г. Ноф а Галіль у Ізраіле і Германіі.
Ацэнка навуковай і краязнаўчай дзейнасці Акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Цыганаў А. Р. лічыць, што Уладзімір Ліўшыц з’яўляецца самым выдатным гісторыкам вышэйшай адукацыі і навукі БеларусіЦыганов, А. Р. Выдающийся историк высшего образования и науки Беларуси В кн.: Скоромная, С. С., Студнева, М. М. Летописец Горецкой земли. Биобиблиографический указатель — Горки, 2016. С. 107—109.
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Вячаслаў Шаршуноў ацэньваючы ўклад У. М. Ліўшыца ў вывучэнне гісторыі БСГА і Горак, а таксама Магілёўшчыны пісаў: «Пройдзе невялікі перыяд часу і навуковая грамадскасць БДСГА, ды і Рэспублікі, ацэніць талент У. М. Ліўшыца і яго публіцыстычны дар, а таксама велізарную працу, праведзеную ім па аднаўленні гісторыі Магілёўшчыны, Горацкага краю і нашай найстарэйшай ВНУ. Такіх працаздольных і адораных людзей не так ужо шмат. Гэта залаты фонд нашага беларускага народа»Вячеслав Алексеевич Шаршунов / сост. : А. Р. Цыганов[и др.]. — Могилев : МГУП, 2017 (Биобиблиография ученых МГУП). ISBN 978-985-6985-88-4.С.42-43.
Праз высокі аўтарытэт гісторыка і краязнаўца У. Ліўшыцу было даручана напісанне артыкулаў пра Горкі і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Беларускай гістарычнай энцыклапедыі, Беларускай 18-томнай энцыклапедыі, энцыклапедыі Вялікага княства Літоўскага.
Пад яго рэдакцыяй выйшла больш як 35 мастацкіх і навуковых кніг.
Літаратурная творчасць У. Ліўшыц дэбютуе ў 1970 годзе — часопіс «Маладосць» друкуе ягоны першы гісторыка- краязнаўчы нарыс «Вуліца Бруцара-Ерафееўская».
Асобнае месца ў творчасці займае літаратуразнаўства, ці па словах У. Ліўшыца "Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Ім знойдзены сувязі рускіх пісьменнікаў Г. Дзяржавіна, А. Чэхава, М. Чарнышэўскага, П. Мельнікава з жыхарамі Горак, студэнтамі і выкладчыкамі Горы-Горацкага земляробчага інстытута, сюды слалі лісты Т. Шаўчэнка, І. Тургенеў і Л. Талстой, тут вучыліся і працавалі беларускія пісьменнікі М. Гарэцкі, Л. Чарняўская, С. Фамін, Ю. Гаўрук, М. Ганчарык, А. Вечар, Н. Тулупава, сюды прыязджалі Я. Купала, Я. Колас, У. Караткевіч і І. Эрэнбург. На гэтай зямлі нарадзіліся В. Каваль, М. Булахаў, А. Каршуноў, Г. Шчарбатаў і Л. Разгон.
Тут вучыўся прататып галоўнага героя рамана М. Чарнышэўскага «Что делать?», будучы аўтар знакамітай беларускай паэмы «Тарас на Парнасе». Гэтыя пошукі абагульнены ў кнігах і брашурах: «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі» (1992), «Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць» (1993); «Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік» (1997); «Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля» (1997), «Даследчык беларускай літаратуры. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофе» (1999), «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Літаратуразнаўчыя нарысы» (2001).
У 2019 годзе кніга «Раскопкі вакол Горацкага „Парнаса“. Літаратуразнаўчыя нарысы» была надрукавана ў 3-х кнігах.
Ацэнка літаратурнай творчасці
Алесь Марцінкевіч — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча, літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, літаратурнай прэміі «Залаты купідон», прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» у рэцэнзіі, надрукаванай у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (2001, 2 лістапада) на кнігу У. Ліўшыца «Раскопкі вакол Горацкага парнаса» назваў яе — «Энцыклапедыя горацкай зямлі»Марцінкевіч, Алесь. Энцыклапедыя горацкай зямлі//Літаратура і Мастацтва. 2001. 2 лістапада.
Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначаў, што Уладзімір Ліўшыц « …один из наших старейших исследователей в глубинке, работающий столь плодотворно»Саламаха, Владимир. Подвижники из глубинки//газета "Советская Белоруссия.2000.15 июня.
Прызнанне Кандыдат філасофскіх навук (1980). Дацэнт (1981). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004). Сябра Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (2006). Сябра Міжнароднага Саюза пісьменнікаў «Новый современник» (2009). Член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей (2000). Акадэмік Міжнароднай Акадэміі сацыяльных тэхналогій (2013). Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі(2015). Ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь (2018).
Узнагароды Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996). Ганаровая Грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2006). Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005). Знак «Почётный ветеран труда Республики Беларусь» (2018).
Мастацкія творы, прысвечаныя У. Ліўшыцу
Вершы Пётр Дзетляковіч (сябра Саюза журналістаў Беларусі) — «Гісторыя — яго калыска, яго адвечная любоў», «Шчэ не мяжа, то ёсць пачатак…» Ніна Кавалёва (сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі) — «Родны горад апеты вамі». Аляксандр Клачкоў (сябра Саюза пісьменнікаў «Новый современник») — «Праразуменне». Лідзія Мініч (сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў) — «Каб зналі сваё „сёння“ і „былое“». Павел Саковіч (сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі) — «Прыгоды Тараса на горацкім Парнасе» (урывак).
Песні Летописец (вершы А.Пугача, музыка А. Кажурына).
Бібліяграфія
Кнігі і брашуры Горки. Историко-экономический очерк — Минск: «Беларусь», 1984. — 80 с., ил. Профессиональная ориентация молодёжи на специальности агропромышленного комплекса — Соавт.: Гринберг Г .М., Горки: Могилевское областное педагогическое общество, 1984 — 64 с. Социальные аспекты агропромышленной интеграции — Минск: Белорусское республиканское общество «Знание», 1985. — 24 с. Белорусская сельскохозяйственная академия — Соавт.: Н. Н. Добролюбов. Минск: «Ураджай», 1986. — 126 с., ил. ISBN 5-7860-0070-2 Горки. Набор открыток. Автор текста. Москва: Центральный совет по туризму СССР при ВЦСПС, 1986. — 10 откр. Горки. Историко-экономический очерк — Минск: «Полымя», 1989, 95 с., ил. ISBN 5-345-00084-0 Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Краткий очерк истории и деятельности — Соавт.: Немыкина И. А., Добролюбов Н. Н., Дюбакова М. Г., Зябкина З. Ф., Ковалев П. А., Кожемяков И. С., Шитов Н. А., Зосимов М. В.. Пуговко А. В., Шерснев П. М., Назаров С. И., Минск: «Ураджай», 1990. — 277 с., 8 л. ил. ISBN 5-7860-0070-2 Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Иллюстрированный буклет — Авторы текста — Соавт.: Н. Н. Добролюбов. Минск: «Полымя», 1990. — 32 с. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места — Соавт.: Добролюбов Н. Н. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8 Белорусская сельскохозяйственная академия — первое в России высшее сельскохозяйственное учебное заведение. Материал в помощь лектору. К 150-летию со дня открытия — Минск: Белорусское республиканское общество «Знания»,1990. — 24 с. Горки. Фотоальбом. Автор текста — Минск: «Беларусь», 1991,110 с., цв. ил. ISBN 5-338-00738-X Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік — Мінск: «Полымя», 1991. — 95 с., іл. ISBN 5-345-00376-9 Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі — Магілёў: абласное таварыства аматараў кнігі, 1992. — 64 с. Горки и окрестности. Справочник-путеводитель — Орша: отдел культуры Горецкого райисполкома. 1993. — 83 с. Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапандыстам кнігі — Магілёў: абласное таварыства аматараў кнігі.1993. — 34 с. Горацкай зямлі адважныя сыны — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1994. — 28 с., ил. ISBN 985-6120-01-2 Летапіс горада Горкі — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995, 103 с. ISBN 985-6120-04-7 "Ішло ў бяссмерце Горацкае гетта… " — Горкі: аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — 24 с. ISBN 985-6120-06-3 Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад.— Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-X Беларуская сельскохозяйственная акадэмия (на рус. и бел. языках). 155 лет. Иллюстрированный буклет. Соавт. Цыганав А. Р.— Минск: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1995. — 48 с. ISBN 985-6120-09-8 Жизнь, отданная книге. К 100-летию со дня рождения Д. Р. Новикова. Соавт. Цыганов А. Р. — Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1996. — 35 с., ил. ISBN 985-6120-16-0