Чалука () — помнік археалогіі на месцы неалітычнай стаянкі на востраве Умнак (Аляска, ЗША).
Чалука ўяўляе сабою пагорак 61 м у вышыню і 213 м у шырыню на паўднёвым захадзе Умнака на месцы, дзе з перыяду 4000 гадоў таму і да XII ст. бесперапынна існавала алеуцкае паселішча. Помнік быў адкрыты ў 1908 г., аднак упершыню даследаваны экспедыцыяй Смітсанаўскага інстытута толькі ў 1938 г. Знутры пагорка археолагамі выяўлены значны культурны пласт, які ўтрымоўваў рэшткі людзей, жывёл, марскіх ракавін, прылад працы і палявання. Усяго было знойдзена каля 4000 артэфактаў.
Чалука з’яўляецца сведчаннем старажытнасці алеуцкай культуры, выдатнай адаптацыі гэтага народа да мясцовых экалагічных умоў. Непадалёк знаходзіцца паселішча Ніколькі, дзе і ў нашы дні жывуць алеуты.
У 1962 г. Чалука была афіцыйна прызнана важным гістарычным аб’ектам ЗША.
Літаратура Ляпунова Р. Г. Алеуты: Очерки этнической истории. — Ленинград: Наука, 1987. ISBN 978-0-9965837-1-8 Laughlin, W.S. Aleuts: Survivors of the Bering Land Bridge. — New York: Holt, Rinehart and Winston, 1980. ISBN 9780030812699
Спасылкі Chaluka Site National Historic Landmark Chaluka: A Site so Remote, The Ancient Aleutians of Alaska Lived in Peace for Millennia Richard S. Davis, Continuity and Change in the Eastern Aleutian Archaeological Sequence
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў ЗША Катэгорыя:Неаліт Катэгорыя:Гісторыя Аляскі