Паводкі ў Еўропе — серыя паводак, якія пачаліся 12 ліпеня 2021 года пасля праліўных дажджоў, выкліканых цыклонам Бернд (Bernd). Некалькі рачных басейнаў выйшлі з берагоў. Асноўная шкода нанесена Германіі. Паводка была названа найбуйнейшай за апошнія 100 гадоў. Загінулі не менш за 243 чалавекі — 196 у Германіі, 43 у Бельгіі, 2 у Румыніі, па аднаму Італіі, Аўстрыі, дзясяткі прапалі без вестак.
Паводка З-за праліўных дажджоў з 12 ліпеня на захадзе і паўднёвым захадзе Германіі выйшлі з берагоў прытокі Рэйна Ар і Мозель, а таксама некалькі маленькіх рэк. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і Рэйнланд-Пфальц. Больш за 165 000 чалавек засталіся без электрычнасці, былі пашкоджаны чыгуначныя магістралі. Патокам вады былі разбураны масты і дама. Мінабароны абвясціла рэжым ваеннай катастрофы на захадзе краіны. Пры паводцы загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ больш за 1 300 прапалі без вестак. Паводка стала самай разбуральнай і смертаноснай у Германіі за апошнія дзесяцігоддзі.
Былі адзначаны выпадкі марадзёрства. У некаторых гарадах зафіксаваны перабоі з падачай пітной вады.
12 ліпеня навальніца з ліўнямі абрынулася на Лондан. Былі падтоплены вуліцы, зачынены некалькі станцый метро.
У Бельгіі ў выніку паводкі загінулі 22 чалавек, больш за 10 прапалі без вестак. Стыхія закранула правінцыі Л’еж, Намюр, Валёнскі Брабант, Люксембург, Антвэрпэн і Фламандскага Брабант. Дзясяткі тысяч людзей вымушана эвакуяваліся. У пацярпелых рэгіёнах назіраліся перабоі з электрычнасцю.
Некалькі камун былі эвакуіраваны ў Люксембургу.
16 ліпеня пачалася эвакуацыя жыхароў у Лімбургу. У правінцыі назіраліся праблемы з электразабеспячэннем. Эвакуявана 15 000 чалавек.
У выніку непагадзі на поўначы Італіі загінуў 1 чалавек, пашкоджана канатная дарога.
Рэакцыя Віцэ-канцлер ФРГ Олаф Шольц сказаў, што прыродная катастрофа звязана са зменамі клімату.
Улады зямлі Рэйнланд-Пфальц выдзелілі 50 мільёнаў еўра для ліквідацыі шкоды, нанесенай непагаддзю.
Лідары краін выказалі спачуванні Германіі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі паводкі.
Папа Рымскі выказаў «духоўную блізкасць усім пацярпелым ад паводкі, а таксама аварыйна-выратавальным службам, якія бяруць удзел у ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі».
Еўрапейскі Саюз заявіў аб гатоўнасці дапамагчы пацярпелым раёнам.
Зноскі
Катэгорыя:Паводкі Катэгорыя:Катастрофы 2021 года Катэгорыя:Падзеі 12 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2021 года Катэгорыя:2021 год у Еўропе Катэгорыя:2021 год у Германіі