Меская вуліца — вуліца ў старосцінскім і раннім румянцаўскім Гомелі. Вядомая па пісьмовай крыніцы 1776 года. Існавала прынамсі да канца XVIII ст., калі адбылася маштабная перабудова гістарычнага Гомеля.
Літаратура
Адказная кніга на Гомельскі маёнтак П. А. Румянцава, 1776 г. // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я — Мінск : БЕЛТА, 1998. — С. 126.
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Гомелі