Джордан Рэнэ Хупер (нар. , ЗША) — амерыканская баскетбалістка, форвард.

Кар’ера Пачынала сваё захапленне баскетболам у старэйшай школе Альянсу, штат Невада. Потым былі 4 гады ва Універсітэце Небраскі, дзе была стабільным гульцом стартавай пяцёркі. У 2013 годзе яна была выклікана ва ўніверсітэцкую зборную ЗША, з якой заваявала золата Універсіяды ў Казані.

У 2014 была задрафтавана «Тулсай Шок», у складзе якой правяла 35 гульняў з паказнікамі 5.7 ачка і 2.3 падбору ў сярэднім за гульню. Па сканчэнні сезона ў WNBA форвард на год з’ехала ў турэцкі «Бешыкташ», але потым вярнулася ў «Тулсу».

У сезоне 2015/16 амерыканка паспрабавала свае сілы ў Пуэрта-Рыка, Аўстраліі і Ліване, а потым зноў вярнулася ў элітную амерыканскую лігу — «Далас Вінгз».

Новы гульнявы сезон 2016 форвард праводзіць у Турцыі, а ў 2017 выступае спачатку за «Канектыкут Сан», а потым за «Атланту Дрым».

Наступныя тры сезоны 2017—2019 Хупер правяла ў Аўстраліі і Ізраілі. Пры тым амерыканка была адной з лепшых у складзе сваіх камандаў: у сезоне 2018/19 яна набірала ў сярэднім 18.1 ачка, 8.6 падбору, 1.2 перадачы і 1.4 перахопу, а ў наступным годзе — 13.0 ачкоў, 9.7 падбору, 1.5 перадачы і 1.3 перахопу.

Гульнявы сезон 2020/21 пачынала лістападаўскім кантрактам з «Энерга Торунь».

У студзені 2021 года падпісала кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»Джордан Рэнэ Хупер — навічок жаночай каманды! .

Катэгорыя:Баскетбалісткі ЗША Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай ЗША па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Чыкага Скай» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Эліцур» Халон Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Канбера Кэпіталз»