«Год спакойнага сонца» () — мастацкі фільм 1984 года рэжысёра Кшыштафа Занусі.
Прэм’ера карціны адбылася ў верасні 1984 года ў межах конкурснай праграмы 41-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва.
Сюжэт Падзеі фільма адбываюцца неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны. Маладая дзяўчына Эмілія жыве разам з хворай маці. Аднойчы яна знаёміцца з афіцэрам Норманам, які прыехаў у Польшчу расследаваць злачынствы, учыненыя ў гады вайны. Паміж Эміліяй і Норманам завязваюцца рамантычныя адносіны, і Норман прапануе Эміліі пакінуць краіну. Гэта можна зрабіць толькі таемна, за грошы і маючы знаёмства з правадніком цягніка. Праз Нормана гэта можна ажыццявіць. Але Эмілія, як праўдзівая каталічка, вырашае ахвяраваць сабой і сваім шчасцем, таму што не можа пакінуць маці, а таксама сяброўку, вымушаную займацца прастытуцыяй. Хворая маці бачыць, што з-за яе дачка не можа з’ехаць да каханага чалавека і жыць з ім у камфорце і дастатку — і вырашае скончыць жыццё самагубствам. Але Эмілія ўсё адно застаецца ў Польшчы, і толькі ў старасці, у доме састарэлых да яе прыходзіць вестачка ад Нормана.
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1984 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 1984 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 1984 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1984 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы ФРГ Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Занусі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў» Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)