Zerkalo.io (вымаўляецца: зеркала.іо) — беларускі інтэрнэт партал, копія TUT.BY. Быў зроблены 8 ліпеня 2021 года пасля блакіроўкі TUT.BY у Беларусі. Рэдакцыя падкрэсліла, што Zerkalo.io скончыць сваё жыццё, пасля таго, як TUT.BY зможа легальна працаваць у краіне. 8 ліпеня сайт быў заблакаваны ў Беларусі.

Справа аб экстрэмізме 9 жніўня 2021 года стала вядома, што МУС жадае прызнання Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам, слуханні аб гэтай справе будуць праходзіць 13 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам. Рэдакцыя парталу лічыць гэта «забойствам журналістыкі і спробай сцерці гісторыю ў Беларусі».

Цэнзура Як і TUT.BY, інтэрнэт-сайт Zerkalo.io быў заблакаваны. У некаторых чытачоў не працуе дадатак на тэлефоне.

Экстрэмісцкае фарміраванне У чэрвені 2023 г. МУС Беларусі аб’явіла «Люстэрка», уключаючы яго сайт, сацыяльныя сеткі і лагатып, экстрэмісцкім фарміраваннем. За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім беларускія законы прадугледжваюць крымінальную адказнасць.

На пачатку 2025 года жыхара Іванава прыгаварылі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі і буйнога штрафу па некалькіх палітычных артыкулах, у тым ліку за платную падпіску на «Люстэрка».

Крыніцы

Спасылкі zerkalo.io

Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі