Геранім Батвінка (, ; 1779 — 29 жніўня 1875) — расійскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Ураджэнец Магілёўскага намесніцтва. Паходзіў са шляхецкага роду Бутвілоўскіх-Батвінкаў герба «Старыконь», які спрадвеку пражываў у Вількамірскім павеце, а пасля перабраўся на Магілёўшчыну. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа (Язэпа), відаць, млынара. Меў малодшага брата Трафіма (1782 — пасля 1814).

Паступіў на дзяржаўную службу ў 1795 годзе. У 1807 годзе «за адмысловую і дасканалую службу» яму быў прысвоены чын тытулярнага саветніка. У 1809 стаў сакратаром магілёўскага грамадзянскага губернатара, а ў 1813 годзе памочнікам палявога . З ліпеня па лістапад 1812 г. выканаў шэраг разведвальных заданняў генералаў Баграціёна, Канаўніцына, КутузаваВ. Безотосный. Разведка и планы сторон в 1812 году. 2005 , за выкананне тайных загадаў і за асаблівы давер, ён заслужыў найвышэйшую падзяку: за панесеныя страты і нягоды пры наступленні варожых войскаў, ён быў узнагароджаны гадавым дараваннем, а за дбайную службу і старанную справу ордэнам Св. Уладзіміра. Удзельнік замежных паходаў 1813—1814 гг. За заслугі ў шпіёнскай службе атрымаў павышэнне да чына 7-га класа, ордэн Святой Ганны, медаль у памяць 1812 года, французскі , нарэшце залічаны ў 1814 годзе да ганаровага дваранства Пецярбурга.

Па пратэкцыі Ксаверыя Любецкага, тагачаснага гродзенскага грамадзянскага губернатара, за старанны праслед кантрабандыPolski slownik biograficzny (Том 2), Polska Akademia Umiejętności, ISBN 8386301015 Батвінка быў прызначаны ў 1816 годзе гродзенскім губернскім пракурорам, у 1817, таксама па хадатайніцтве Любецкага, пераведзены ў Вільню, атрымаў тытул надворнага саветніка і брыльянтавыя адзнакі ордэна Св. Ганны. У 1817—1831 гг. Віленскі губернскі пракурор, калежскі саветнік з 1824 г. Прымаў актыўны ўдзел у расследаванні шэрагу палітычных спраў 1823—1825 гг. у Віленскай губерніВильна 1823—1824: Перекрестки памяти / Сост. Федута А. И.; вступ. ст., коммент. Лав­ри­нец П. М., Рейтблат А. И., Федута А. И. — Минск: Ли­ма­риус, 2008. — 244 с. ISBN 978-985-6740-82-7.. Разглядаў справу філаматаў, браў грошы з багатых абвінавачваемых, якіх за гэта вызваляў з вязніцы.

Знаток Статута ВКЛ і расійскага права Габрусевіч С. А., Марозава С. В. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына / С. А. Габрусевіч, С. В. Марозава. — Гродна: ГрДУ, 2005. — 216 с. ISBN 985—417. У 1818 годзе яму было даручана праца над кадыфікацыяй законаў у Літве. Пры падтрымцы Навасільцава накапіў значны стан і ў 1819 годзе набыў вялікі радзівілаўскі маёнтак у Вількамірскім павеце, разам з каштоўным архівам, бібліятэкай і збраёўняй.

Батвінка заўсёды падкрэсліваў, што ён рускі.

Памёр 29 жніўня 1875 года. Пахаваны на Ефрасіннеўскіх могілкахБотвинко Іеронимъ Іосифовичъ // Виленский православный некрополь. Вильна. 1892 г.У кнізе «Віленскі праваслаўны некропаль» гаворыцца, што на момант смерці яму было 63 гады, што немагчыма, уличваючы пачатак службы..

У культуры Выведзены Ф. В. Булгарыным у рамане «Іван Выжыгін» пад імем пракурора Скацінка.

Геранім Батвінка згадваецца ў паэме Адама Міцкевіча «Дзяды» (частка III: «Hej, posłać po Botwinkę! Zatrzymać tu klechę!»), ва ўспамінах Станіслава Мараўскага «Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні» (Kilka lat mojej młodości w Wilnie. Вільня, 1994, с. 232)Rytas TAMAŠAUSKAS. Knygnešys ir daraktorius Povilas Panava-Apanavičius.

Сям’я Дзеці: Вольга, у шлюбе з Фларыянам Вайніловічам. Соф’я, у шлюбе з Мікалаем Пятровічам Страмілавым (10.03.1816-29.04.1856). і інш.

Літаратура Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти / Сост. Федута А. И.; вступ. ст., коммент. Лав­ри­нец П. М., Рейтблат А. И., Федута А. И. — Минск: Ли­ма­риус, 2008. — 244 с. ISBN 978-985-6740-82-7.

Катэгорыя:Калежскія саветнікі Катэгорыя:Пракуроры Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года