Хрысціянска народная партыя (, , KrF) — хрысціянска-дэмакратычная палітычная партыя ў Нарвегіі, заснаваная ў 1933 годзе. Партыя з’яўляецца сябрам-назіральнікам Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП).
Лідар хрысціянскіх дэмакратаў з 1983 па 1995 год Х’ель Магнэ Буневік быў адным з самых выбітных палітычных дзеячаў сучаснай Нарвегіі, займаючы пасаду прэм’ер-міністра з 1997 па 2000 год і з 2001 па 2005 год. Пад старым кіраўніцтвам Бандэвіка і Вальгерды Сварстад Хаугланд партыя была ў некаторай ступені радыкалізаваная і зрушылася налева. Шмат у чым па прычыне іх дрэнных вынікаў на выбарах 2009 года. Партыя сутыкнулася з канфліктам паміж сваім кансерватыўным і левым крылом. Да 2019 года лідарам быў Кнуд Арыльд Харыдэ, які прывёў партыю ў левы кірунак (больш у бок зялёных) у рамках працэсу «абнаўлення»"Eriksen: – Vi er ein offensiv gjeng". NRK. 30.04.2011. "Den nye leiartrioen skal føre Krf gjennom ei fornyingsfase fram mot stortingsvalet i 2013. Eriksen har leia partiet sitt strategiutval og står bak ei rekkje forslag som vil trekkje KrF i meir liberal retning.""KrF-Hareide: - Ja, jeg har fått meg kjæreste". VG. 26.04.2011. і прадставіў змяненне клімату і абарону навакольнага асяроддзя ў якасці найбольш важных пытанняў партыіDropper å gå i regjering – satser på miljø , што адштрухнула вялікую колькасць былога электарату. Такім чынам, партыя адыйшла ад першапачатковага свайго сэнсу і адышла ад хрысціянскай дэмакратыі на карысць зялёнай палітыцы і сацыял-дэмакратыі.
Гісторыя
Хрысціянская народная партыя была заснавана як рэакцыя на рост секулярызацыі у Нарвегіі ў 1930-х гадах. Культурныя і духоўныя каштоўнасці былі прапанаваны ў якасці альтэрнатывы палітычным партыям, арыентаваным на матэрыяльныя каштоўнасці. Непасрэднай прычынай яго заснавання стала няздольнасць Нільса Лавіка, папулярнага дзеяча лютэранскай абшчыны быць вылучаным кандыдатам ад Ліберальнай партыі на парламенцкіх выбарах у 1933 годзе. У адказ на гэта была створана Хрысціянская народная партыя, а Лавік стаў іх галоўным кандыдатам у фюльке Хордалан. Яму ўдалося быць абраным у Стортынг. Ніякія іншыя акругі не аспрэчваліся. На наступных выбарах, у 1936 годзе, партыя таксама правяла агульны спіс з ліберальнай партыяй у Бергене і атрымала поспех у абранні двух прадстаўнікоў ад Хордалана з 20,9% мясцовых галасоўNORGES OFFISIELLE STATISTIKK IX. 107., "Official statistics IX.107 of Norway". ў 1945 годзе, на першых выбарах пасля нацысцкай акупацыі Нарвегіі, партыя была арганізавана на агульнанацыянальнай аснове і атрымала 8 месцаў.
Хрысціянскія дэмакраты сталі часткай недаўгавечнага несацыялістычнага кааліцыйнага ўрада разам з Кансерватыўнай партыяй, Ліберальнай партыяй і Цэнтрысцкай партыяй у 1963 годзе. На выбарах 1965 года гэтыя чатыры партыі атрымалі большасць месцаў у Стортынге і кіравалі ў кааліцыйным урадзе з 1965 па 1971 год.
Хрысціянскія дэмакраты выступілі супраць сяброўства Нарвегіі ў ЕС напярэдадні рэферэндуму ў 1972 годзе. Рэферэндум даў адмоўны вынік, і калі лейбарысцкій ўрад, які выступаў за ЕС, сышоў у адстаўку, быў сфармаваны кааліцыйны ўрад з партыямі, якія выступалі супраць ЕС: хрысціянскія дэмакраты, лібералы і цэнтрысты. Ларс Корвальд стаў першым прэм’ер-міністрам ад хрысціянскіх дэмакратаў, пакуль выбары 1973 года не аднавілі лейбарысцкі ўрад.
Гістарычная колькасць членаў партыі дасягнула піка ў 69 000 чалавек у 1980 годзе.
Выбары 1981 пакінулі несацыялістаў з большасцю ў парламенце, але перамовы аб стварэнні кааліцыйнага ўрада праваліліся з-за рознагалоссяў па пытанні аб абортах, «бо Нарвежская народная партыя выступіла супраць дазволу на забойства дзяцей»National Archival Services of Norway . Аднак пазней па гэтаму пытанню яны адступілі, і з 1983 па 1986 год і з 1989 па 1990 год хрысціянскія дэмакраты ўваходзілі ў кааліцыі з Кансерватыўнай партыяй і Партыяй Цэнтра.
У 1997 годзе хрысціянскія дэмакраты атрымалі 13,7% галасоў і атрымалі 25 месцаў у Стортынгу. Хьель Магне Бандэвік займаў пасаду прэм’ер-міністра з 1997 па 2000 год у кааліцыі з Ліберальнай і Цэнтрысцкай партыяй, а затым, з 2001 па 2005 год — з Ліберальнай і Кансерватыўнай партыяй.
На выбарах 2005 года хрысціянскія дэмакраты атрымалі ўсяго 6,8%, і партыя стала часткай апазіцыі ў Стортынгу. У 2013 годзе Кансерватыўная партыя і Прагрэсіўнай партыяй сфармавалі новы ўрад на аснове палітычнага пагаднення з хрысціянскімі дэмакратамі і лібераламі. На выбарах 2017 года партыя набрала ўсяго 4,2% і не падпісала новае пагадненне, але заняла палітычна стратэгічную пазіцыю, паколькі ўрад кансерватыўнай меншасці ў асноўным залежаў ад іх галасоў, каб атрымаць большасць.
У канцы 2018 года хрысціянскія дэмакраты падзяліліся на конт пытання аб патэнцыйным удзеле ўрада і будучыні кірунку партыі. На партыйным сходзе ў пачатку лістапада 2018 года дэлегатам было зададзенае пытанне аб тым, ці заставацца ў апазіцыі або далучыцца да «чырвонай» або «сіняй» урадавай кааліцыі з лідарам партыі Кнудам Арыльдам Харэйдам, якія выступаюць за левацэнтрысцкі ўрад з лейбарысцкімі і цэнтрысцкімі партыямі, а намеснікі лідараў Олауг Болестад і Хьель Інгальф Ропстад хацелі далучыцца да правага кабінета Эрны Сольберг. Дэлегаты прынялі рашэнне вузкай большасцю ў 8 галасоў далучыцца да існуючага кабінету Сольберга разам з кансерватарамі, лібераламі і прагрэсівістаміhttps://www.vg.no/nyheter/innenriks/i/8wMdk1/drama-paa-krf-landsmoetet-hareide-tapte-og-erna-solberg-faar-fortsette-som-statsminister. У студзені 2019 года, пасля паспяховых перамоў з кааліцыйнымі партыямі, хрысціянскія дэмакраты ў канчатковым выніку далучыліся да ўрада, і Харыдэ сышоў з пасады лідара партыіhttps://www.dn.no/politikk/kristelig-folkeparti/knut-arild-hareide/kjell-ingolf-ropstad/knut-arild-hareide-gar-av-som-krf-leder/2-1-522112. У красавіку 2019 года 33-гадовы міністр па справах дзяцей і сям’і Хьель Інгальф Ропстад быў абраны новым лідарам партыіhttps://www.dn.no/politikk/kjell-ingolf-ropstad/kristelig-folkeparti/olaug-bollestad/kjell-ingolf-ropstad-valgt-som-ny-leder-i-krf/2-1-594024.
Ідыялогія Партыя шмат у чым варта сваім калегам з іншых хрысціянска-дэмакратычных партый, пазіцыянуючы сябе як сямейная партыя (нават пасля змены курсу ў 2019 годзе). Заснаваная на прадвіжэнні маральна-культурных хрысціянскіх каштоўнасцяў, партыя з часам пашырыла свой палітычны профіль, хоць хрысціянскія каштоўнасці заставаліся яе асноўным адрозненнем ад іншых партый. Яна лічыцца ў цэлым цэнтрысцкай партыяй, якая спалучае сацыяльна кансерватыўныя погляды з больш левымі эканамічнымі пазіцыямі, а з 2019 года — таксама пачала рабіць акцэнт на мэйнстрымных палітычных пытаннях, такіх як фемінізм, зялёная палітыка і іншыя пытанні, якія зялёныя характэрызуюць як «глабальные праблемы».
Як партыя, арыентаваная на хрысціянскія каштоўнасці, партыя карыстаецца падтрымкай хрысціянскага насельніцтва. Іх палітыка, якая падтрымлівае хрысціянскія каштоўнасці і выступае супраць легалізацыі аднаполых саюзаў, апелюе да больш кансерватыўнай рэлігійнай базы. Асноўным супернікам у барацьбе за галасы кансерватыўных хрысціян была Партыя Прагрэсу, хоць і сцвярджалася, што партыя страціла некаторыя з найбольш традыцыяналістычных і кансерватыўных галасоў на карысць больш правых хрысціян, спасылаючысь на рост секулярызацыі і адыходжанне а першапачатковай мэты Хрысціянскай народнай партыі, уключаючы адмену мандата, згодна з якім партыйныя чыноўнікі павінны быць практыкуючымі хрысціянамі.
З моманту стварэння партыі для таго, каб чалавек быў прадстаўніком у партыі, патрабавалася пацверджанне аб тым, што кандыдат з’яўляецца практыкуючым хрысціянінам. Па прычыне негатыўнага стаўлення партыі да штучнага перарывання цяжарнасці, меншы акцэнт на фемінізму (у адрознанні ад іншых партый) і інш. вялікая колькасць эмігрантаў-мусульман пачалі галасаваць за ХНП што стымулізавала намаганні па адмене гэтага правіла. на канвенцыі 2013 года гэтае правіла было зменена. Новыя правілы патрабуюць, каб прадстаўнікі працавалі ў імя хрысціянскіх каштоўнасцяў, але не патрабуюць, каб яны дэкларавалі хрысціянскую веру. Гэты апошні пункт стаў «апошняй кропляй» для шматлікіх кансерватыўных сябраў партыі (бо такім чынам пастуліраваліся агульнаеўрапейскія каштоўнасці, якія перанялі ад хрысціянства як атэісты, мусульмане, так і шмат іншых рэлігій), якія ў выніку адкалоліся і заснавалі Партыю Хрысціянhttp://snl.no/De_Kristne.
У сацыяльнай палітыцы Хрысьціянская народная партыя, як правіла, прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў. Па пытаннях жыцця партыя часта выступае супраць усіх відаў забойстваў, таксама эўтаназіі і абортаў, але яна не супраць апошняга ў выпадках згвалтавання або калі жыццё маці знаходзіцца пад пагрозай. Партыя падтрымлівае даступнасць кантрацэпцыі як спосаб зніжэння колькасці абортаўKrF on life protection and abortion (KrF.no). Яны таксама хочуць забараніць даследаванні чалавечых пладоў і выказалі скептыцызм у дачыненні да прапаноў па левізацыі законаў аб біятэхналогіях ў НарвегііKrF on bio- and genetic technology (KrF.no). Другі ўрад Бандэвіка зрабіў законы Нарвегіі аб біятэхналогіях аднымі з самых строгіх у свеце пры падтрымцы Сацыялістычнай левай партыі і Партыі Цэнтра, але ў 2004 годзе справа, якая тычыцца дзіцяці з таласэміяй, паставіла гэтыя законы пад пагрозуMehmet gets stem-cell dispensation Aftenposten, December 10, 2004Stillheten etter Mehmet (The quiet after Mehmet) VG, September 1, 2005. Па пытаннях прыхільнікаў ЛГБТ партыя супраць таго, каб людзі аднаго полу маглі жыць разам і рабіць усё, што ім хочацца, але выступае супраць легалізацыі аднаполых саюзаў і таго, каб яны маглі браць дзяцей з дзіцячых дамоў. Па папулярнаму пытанню ў Нарвегіі, ці могуць пастыры Нарвежскай лютэранскай царквы быць сябрамі ЛГБТ, называючы гэта праблемай для самой царкоўнай абшчыныKrF on gay rights (KrF.no).
Спіс лідараў партыі
Інгебрыг Бьёра (1933–1938) Нільс Лавік (1938–1951) Эрлін Вікборг (1951–1955) Эйнар Харэйдэ (1955–1967) Ларс Корвальд (1967–1975) Корэ Крысціянсэн (1975–1977) Ларс Корвальд (1977–1979) Корэ Крысціянсэн (1979–1983) Хьель Магне Бандэвік (1983–1995) Вальгерд Сварстат Хаўглан (1995–2004) Дагфін Хёйбротэн (2004–2011) Кнуд Арыльд Харэйд (2011–2019) Хьель Інгальф Ропстат (2019–н. ч.)
Электаральныя вынікі +СтортынгГодГаласоўМесцаўПарламенцкі статусУзрост# %± pp#±193310,2720.8Першыя выбары1/150Першыя выбарыАпазіцыя7193619,6121.3 0.52/150 1Апазіцыя 51945117,8137.9 6.68/150 6Апазіцыя 61949147,0688.4 0.59/150 1Апазіцыя 51953186,62710.5 2.114/150 5Апазіцыя 41957183,24310.2 0.312/150 2Апазіцыя 51961171,4519.6 0.615/150 3Апазіцыя 41965160,3318.1 1.513/150 2Кааліцыя 51969169,3039.4 1.314/150 1Кааліцыя 4Апазіцыя (1971–1972)Кааліцыя 1973255,45612.3 2.920/155 6Апазіцыя 41977224,35512.4 0.122/155 2Апазіцыя 31981219,1799.4 3.015/155 7Апазіцыя (1981–1983) 3Кааліцыя 1985214,9698.3 1.116/157 1Кааліцыя 3Апазіцыя (з 1986)1989224,8528.5 0.214/165 2Кааліцыя 5Апазіцыя (з 1990)1993193,8857.9 0.613/165 1Апазіцыя 51997353,08213.7 5.825/165 12Кааліцыя 3Апазіцыя (з 2000)2001312,83912.4 1.322/165 3Кааліцыя 5Апазіцыя (з 2005)2005178,8856.8 5.611/169 11Апазіцыя 52009148,7485.5 1.310/169 1Апазіцыя 62013158,4755.6 0.110/169 0Апазіцыя 42017122,6884.2 1.48/169 2Апазіцыя (2017–2019)Кааліцыя Кааліцыя
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Хрысціянскай народнай партыі
Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1933 годзе Катэгорыя:Хрысціянска-дэмакратычныя партыі