Дзмітрый Мікалаевіч Паляшчук (нар. , Мінск) — беларускі баскетбаліст, форвард.
Кар’ера Першым клубам у прафесійнай кар’еры быў сталічны РДВАР, у якім форвард выступаў з 2002-га па 2004-ы. У 2004 годзе з’ехаў у Аўстрыю, дзе далучыўся да «Аркадыі» і гуляў там на працягу шасці гадоў. Потым форвард пабываў у «Гродна-93», расійскім «Алтайбаскеце» і ўкраінскім «Палітэхніку». Сезон 2015/16 пачынаў у складзе «Цмокі-Мінск», аднак пакінуў каманду і перашоў у сталічнае БДЭУ.
Дзмітрый Паляшчук упершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі ў 17 гадоў, а ў 2005-м дэбютаваў у асноўнай мужчынскай нацыянальнай камандзе. У двух матчах прэ-кваліфікацыі на чэмпіянат свету-2019 наш новы форвард набірае 7.5 ачка і 8 падбораў ў сярэднім за 15 хвілін.
З 2017 года гуляе за «Цмокі-Мінск»Цяжкі форвард стаў яшчэ адным новым баскетбалістам у складзе асноўнай каманды! Афіцыйны сайт БК «Цмокі-Менск».
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі «Галічыны» Львоў (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Каспія» Актау (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20