Спаская вуліца — вуліца ў старосцінскім і раннім румянцаўскім Гомелі. Вядомая па пісьмовых крыніцах з другой паловы XVII ст. Існавала прынамсі да канца XVIII ст., калі адбылася маштабная перабудова гістарычнага Гомеля.
Гісторыя Час узнікнення, як самой вуліцы, так і яе назвы застаецца нявысветленым. Першыя вядомыя на сёння пісьмовыя згадкі пра яе прыпадаюць на другую палову XVII ст. і звязаныя з «Інвентаром Гомельскага староства» 1681 года. На той час на ёй размяшчаліся парадку 16 падворкаў, два з якіх 2 значыліся за шляхціцам Красоўскім, па адным — за святарамі Траецкай і Спаскай цэркваў, а таксама знаходзіліся касцёл і царкваМакушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — изд. 4-е, испр. и дополн.— Гомель : Барк, 2018. — С. 170.Перечень дворовладельцев в Гомеле по «Инвентарю староства Гомельского…» 1681 г. // Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — изд. 4-е, испр. и дополн. — Гомель : Барк, 2018. — С. 237.. Згодна з «Актам інвентара Гомельскага староства» 1738 года колькасць падворкаў тут складала 18, уключна з сядзібай святара Траецкай царквы («Piotr Pop Troiecki»)Akta Inwetarza Starostwa Homielskiego w Powiecie Rzeczeckim Lezącego, 1738 r. // Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11, ap. 1, b. 1058, l. 1290v.. «Люстрацыя Гомельскага староства» 1765 года і «Інвентар Гомельскага староства» 1771 года зафіксавалі на Спаскай вуліцы 21 падворак, уключна з сядзібай святара Спаскай царквы («Wasil Pop Spaski»)Lustracya Starostwa Homelskiego, 1765 r. // Lietuvos Valstybes Istorijos Archyvas — katalog. SA 3787, l. 2—2v.Inwentarz Starostwa Homelskiego z 1771 r. // Львівська національна наукова бібліотека України імені Василя Стефаника. Відділ рукописів. Ф. 5, №5180/II, арк. 1—1 зв..
Прозвішчы ўладальнікаў падворкаў даюць магчымасць уявіць прафесійную прыналежнасць жыхароў вуліцы: Каваль Дрозд, Кандрат Кушнер (1681 г.); Тамаш Жаўнер, Стэфан Драздоўскі Трубач (1738 г.); Місевіч Арганіста (1765 г.).
Паходжанне назвы Назву атрымала па Спаскай царкве, якая станам на 1681 год знаходзілася ў самым пачатку вуліцы.
На пісьме па-польску назва падавалася як «Spaska». Прыкладаў напісання назвы па-старабеларуску пакуль не выяўлена.
Лакалізацыя Адносна іншых вуліц займала сярэдзіннае становішча. Знаходзілася паміж вуліцамі Траецкай і Дэканаўскай. Ішла ад замка да гарадскіх умацаванняў на захадзе, што прыблізна адпавядае сучаснаму адрэзку ад склепа-ледніка пры паўночным крыле палаца Румянцавых і Паскевічаў да сядзібы драматычнага тэатраПлан местечка Гомля, 1799 г. // Морозов, В. Ф. Гомель классический: эпоха, меценаты, архитектура / В. Ф. Морозов. — Минск : Четыре четверти, 1997. — С. 48-49.. Зафіксавана на плане Гомеля 1799 года без подпісу назвы.
Літаратура
Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — изд. 4-е, испр. и дополн.— Гомель : Барк, 2018. — С. 170.
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Гомелі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Гомелі