Пад Найвышэйшым Яго Імператарскай Вялікасці заступніцтвам Расійская Амерыканская кампанія, скарочана Расійска-амерыканская кампанія () — расійская каланіяльная кампанія, заснаваная ў 1799 г. згодна з указам Паўла I. Займалася гандлем і стварэннем расійскіх калоній на поўначы ціхаакіянскага рэгіёна (Аляска, Курыльскія астравы, Камандорскія астравы, Каліфорнія, Гаваі). Была ліквідавана пасля продажу Аляскі ў 1867 г.

Заснаванне У 1741 г. расійская экспедыцыя Вітуса Берынга даследавала Алеуцкія астравы і паўвостраў Аляска, дзе былі знойдзены вялікія папуляцыі марскіх футравых звяроў. З 1743 г. гэтыя землі пачалі наведвацца караблямі расійскіх прамыслоўцаў, якія займаліся гандлем з алеутамі і эскімосамі, здабычай вушастых цюленяў і каланаў, часам зімавалі на астравах. Аднак канкурэнцыя паміж прамыслоўцамі выклікала ўзаемныя сутычкі і злоўжыванні ў адносінах да абарыгенаў. У 1778 г. паўночная частка Ціхага акіяна была даследавана брытанскай экспедыцыяй Джэймса Кука, што выклікала занепакоенасць у расійскіх афіцыйных колаў.

Адным з найбольш выбітных расійскіх прамыслоўцаў, якія асвойвалі берагі Курыльскіх астравоў і Паўночнай Амерыкі, быў іркуцкі купец Рыгор Іванавіч Шэліхаў (1747—1795)Шелихов Григорий Иванович, заснавальнік прыватнай Паўночна-Усходняй кампаніі (1783 г.). У 1783 — 1784 гг. ён узначальваў гандлёвую экспедыцыю на Аляску, падчас якой стварыў сталае паселішча на востраве Кадзьяк. Падобна іншым здабытчыкам, Р. І. Шэліхаў жорстка абыходзіўся з мясцовым насельніцтвам. 14 жніўня 1784 г. чальцы яго экспедыцыі забілі ад 500 да 1000 сугпіят, што ратаваліся каля скалы Ава’укRefuge Rock — Awa'uq MassacreMassacre at Refuge Rock, Awa’uq (Alaska). Тым не меней, у 1788 г. ён быў узнагароджаны залатым медалём і срэбранай шпагай.

Да сярэдзіны 1790-х гг. канкурэнты Р. І. Шэліхава здолелі сканцэнтраваць капітал і выступіць супольна са скаргамі на яго кампанію. У 1794 г. была прызначана інспекцыя Паўночна-Усходняй кампаніі на чале з прыдворным дваранінам Мікалаем Пятровічам Рэзанавым (1764—1807 гг.)Резанов, Николай Петрович — ИРКИПЕДИЯ, аднак яна скончылася жаніцьбай М. П. Рэзанава з дачкой Р. І. Шэліхава. Пасля яго смерці М. П. Рэзанаў атрымаў у спадчыну маёмасць прамыслоўца. У другой палове 1790-х гг. намаганні іркуцкіх прамыслоўцаў у асваенні ўзбярэжжа Аляскі былі аб’яднаны. Пры падтрымцы М. П. Рэзанава пры двары быў прадстаўлены праект супольнай кампаніі, якая павінна была мець падтрымку дзяржавы і атрымаць поўную манаполію ў Паўночнай Амерыцы. Кацярына II аднеслася да яго з падазрэннем. Толькі ўлетку 1799 г. Павел I выдаў указ аб стварэнні Расійска-Амерыканскай кампаніі. У канцы 1799 г. ён у жалаванай грамаце вызначыў яе правы і прывілеіОБРАЗОВАНА РОССИЙСКО-АМЕРИКАНСКАЯ КОМПАНИЯ. Кампанія магла на працягу 20 гадоў манапольна карыстацца месцамі здабычы і ўстановамі ад 55° паўночнай шыраты на Алеуцкіх, Курыльскіх і іншых астравах, рабіць новыя адкрыцці, карыстацца ўсім, што знаходзіцца ў нетрах і на зямлі, засноўваць паселішчы, наймаць усякага стану свабодных людзей.

У кастрычніку 1800 г. Павел I падпісаў указ аб пераездзе кіраўніцтва кампаніі з Іркуцка ў Санкт-ПецярбургА. В. Гринёв. Как Российско-американская компания стала петербуржской . У 1802 г. адным з яе галоўных акцыянераў стаў Аляксандр I.

Кіраванне

Кіраванне Расійска-амерыканскай кампаніі здзяйсняла рада дырэктараў на чале з першасным дырэктарам. Да 1867 г. на гэтай пасадзе змянілася 5 чалавек. Рада дырэктараў першапачаткова знаходзілася ў Іркуцку. У пачатку XIX ст. пераехала ў Санкт-Пецярбург. Паседжанні рады адбываліся ў Доме Расійска-амерыканскай кампаніі (пабудаваны ў 1805 г., перабудаваны ў 1853 г. і 1909 г.) на набярэжнай ракі МойкаДОМ РОССИЙСКО-АМЕРИКАНСКОЙ КОМПАНИИ. Фармальна рада выбіралася на паседжанні акцыянераў. У рэчаіснасці дырэктары прызначаліся імператарам. З самога пачатку існавання кампаніі заступніцтва імператара з’яўлялася моцным аргументам у спрэчках паміж першасным дырэктарам і сібірскімі кампаньёнамі, якія імкнуліся да павелічэння прыбыткаў. Першасны дырэктар заўсёды імкнуўся адстойваць інтарэсы дзяржавы, нават у тых выпадках, калі яны не абяцалі вялікіх прыбыткаў для акцыянераў. Дырэктары Расійска-амерыканскай кампаніі неслі адказнасць за скарб, вэксалі, тавары і маёмасць, складалі штогадовыя справаздачы. У сталы кіруючы апарат кампаніі таксама ўваходзілі канторшчык, бухгалтар, касір, іншыя служачыя, што працавалі пры канторы.

У 1799 г. была створана пасада паўнамоцнага карэспандэнта кампаніі з правам хадайніцтва перад імператарам. Першай асобай на гэтай пасадзе быў Мікалай Пятровіч Рэзанаў. Пасля яго смерці ў 1807 г. яе па прапанове дырэктараў заняў Мікалай Пятровіч Румянцаў, у той час міністр фінансаў Расіі. У 1811 г. Аляксандр I прызначыў міністэрства ўнутраных спраў апекаваць Расійска-амерыканскую кампанію з боку дзяржавы. У 1821 г. быў зацверджаны новы статут Расійска-амерыканскай кампаніі. Служба ў ёй прыраўновалася да дзяржаўнай. Міністру фінансаў дазвалялася ўмешвацца ў яе працу ў выпадку адступлення ад статута. Спыняўся свабодны продаж акцый. Стваралася Асаблівая рада з ліку акцыянераў, што арганізоўвала паседжанні разам з радай дырэктараўСтепанова Е. Е. Органы управления Российско-американской компании. Разам са статутам былі апублікаваны «Правілы Руска-амерыканскай кампаніі»Гринев, А. Индейцы тлинкиты в период Русской Америки. — Новосибирск: Наука, 1991. С. 143, якія рэгламентавалі дзейнасць, структуру, правы і абавязкі, забаранялі прымус і ясак у дачыненні да кантынентальных плямён Аляскі.

У статуце 1844 г. усе дырэктары кампаніі былі прыраўнаваны да VI класнага чына табеля аб рангахА. Н. Ермолаев. Главное правление Российско-американской компании: Состав, функции, взаимоотношения с правительством, 1799—1871. Акрамя таго, стваралася пасада чальца выканаўчай улады, які выбіраўся акцыянерамі, займаўся выкананнем даручэнняў у Маскве і Ніжнім Ноўгарадзе, дзе кампанія атрымоўвала асноўны таваразварот, а таксама адказваў за арганізацыю плаванняў.

Апарат Расійска-амерыканскай кампаніі ў калоніях узначальваў галоўны кіраўнік. Першым гэту пасаду займаў прадпрымальнік, выхадзец з купецкага саслоўя Аляксандр Андрэевіч Баранаў (1747—1819 гг.), стаўленік сям’і ШэліхавыхАлександр Андреевич Баранов. Ён заснаваў крэпасць Новаархангельск, куды перанёс каланіяльную адміністрацыю з Іркуцка. А. А. Баранаў называў сябе расійскім Пісара і імкнуўся да актыўнага пашырэння калонійЧТО СИБИРЬ, ЧТО АЛЯСКА — ДВА БЕРЕГА. У 1818 г., калі ўплыў сям’і Шэліхавых у кампаніі скараціўся, і пад уздзеяннем хваробы, ён аставіў пасаду і памёр падчас вяртання ў Расію. Пасля прыняцця статута 1821 г. галоўныя кіраўнікі прызначаліся на 5 гадоў з ліку афіцэраў ВМФ. Іх абавязкамі былі прадстаўленне штогадовых справаздач імператару, прызначэнне і зрушэнне каланіяльных служачых, падрыхтоўка інструкцый ураду, арышт іншаземных суднаў, што незаконна вялі дзейнасць у расійскіх калоніях, клопаты пра карэннае насельніцтва і бяспеку каланістаў. Пры галоўным кіраўніку дзейнічала рада. Яе склад у розныя гады быў адрозным. Галоўнаму кіраўніку падпарадкоўвалася сетка гандлёвых кантор на чале з аканомамі. Ніжэйшы пласт каланіяльных служачых і мясцовых кіраўнікоў складалі старшыны, правадыры і памочнікі. Гандлёвыя аперацыі здзяйсняліся ў калоніях з дапамогай скураных марак, намінаваных у расійскіх рубляхМарки Российско-Американской Компании. Каталог, але часцей ужываўся натуральны абмен. Адной з распаўсюджаных «валют» у калоніях была гарэлкаИстория Русской Америки: пушной промысел, столкновения с индейцами и продажа Аляски.

Калоніі

Аляска

Аляска з’яўлялася асноўнай тэрыторыяй, дзе Руска-амерыканская кампанія вяла каланіяльную дзейнасць. Першапачаткова расійскія прамыслоўцы цікавіліся ёю для здабычы футравых звяроў, што прыносіла вялізарныя прыбыткі. Так, другая экспедыцыя В. Берынга здабыла футра на паўмільёна рублёўHector Chevigny, PROMYSHLENNIKI. Патрэба ў паўночнаамерыканскім футры расла ў сувязі з рэзкім памяншэннем футравай здабычы ў Сібіры. Яно патрабавалася прамыслоўцам для выплаты натуральных падаткаў ураду, а таксама для гандлёвых аперацый з Кітаем. Менавіта таму першасным месцам, адкуль дзейнічалі арганізатары прыватных экспедыцый на Аляску, быў Іркуцк. Аднак здабыча часцяком вялася неашчадна. За перыяд паміж 1742 г. і 1800 г. расійскімі здабытчыкамі было знішчана каля 464 000 каланаўRyan Jones. Sea otters and savages in the Russian Empire: the Billings Expedition, 1785—1793, так што прамыслоўцам для атрымання прыбыткаў прыходзілася рухацца далей на ўсход уздоўж Алеуцкіх астравоў і паўвострава Аляска. Рух на поўнач быў абмежаваны адсутнасцю водных шляхоў у цэнтральныя раёны Аляскі, акрамя Юкана, а таксама беднымі харчовымі рэсурсамі. Значную частку футра здабывалі абарыгены. Але з-за жорсткай эксплуатацыі і выпадкова занесеных хвароб іх колькасць у раёнах дзеянняў прамыслоўцаў моцна паменшылася. Калі да кантактаў з рускімі колькасць алеутаў была каля 12 — 15 тысяч чалавек, то ў 1800 г. іх засталося толькі 2 500 чалавекHistory — Aleutian Pribilof Islands Association. Такім чынам, з самага пачатку сваёй дзейнасці Руска-амерыканская кампанія сутыкнулася з шэрагам праблем, што склаліся да яе ўтварэння.

У 1802 г. галоўнае кіраўніцтва Руска-амерыканскай кампаніі даслала кіраўніку А. А. Баранаву інструкцыю, паводле якой рэкамендавала спыніць даследаванні на поўнач ад паўвострава Аляска і сканцэнтраваць намаганні на поўдні, а таксама прадпісвала пабудаваць крэпасць на 55° паўночнай шыратыРусские пришли: История Русской Америки. Спроба замацавацца на паўднёвым усходзе Аляскі прывяла да вайны з індзейцамі тлінкітамі. У 1804 г. А. А. Баранаў заснаваў на землях тлінкітаў Новаархангельск, што стаў з 1808 г. адміністрацыйным цэнтрам расійскіх калоній у Паўночнай АмерыцыThe History of Sitka, Alaska. Хаця ў 1812 г. прадстаўнікі Руска-амерыканскай кампаніі пабудавалі крэпасць Рос у Каліфорніі, далейшае пашырэнне сферы дзейнасці на поўдні было замаруджана. Канчаткова паўднёвыя і ўсходнія межы расійскіх валоданняў былі вызначаны ўказам Аляксандра I у 1821 г., дагаворам паміж Расіяй і ЗША ў 1824 г. і дагаворам паміж Расіяй і Вялікабрытаніяй у 1825 г. З аднаго боку, гэта тлумачыцца процідзеяннем іншых каланіяльных дзяржаў і мясцовага насельніцтва, з іншага — магчымасцямі самой Расійска-амерыканскай кампаніі, якая мела недахоп чалавечых, фінансавых і ваенных рэсурсаў. Прамыслоўцы кампаніі працягвалі эксплуатаваць пераважна рэсурсы прыбярэжных тэрыторый Аляскі, багатыя футрам. Калі яны скарачаліся, то цікавасць да прысутнасці там знікала. Інакш кампанія атрымоўвала фінансавыя згубы. Так, другі галоўны кіраўнік калоній Сямён Іванавіч Яноўскі скардзіўся на тое, што падтрыманне Новаархангельскага паселішча, дзе каланы дагэтуль былі амаль вынішчаны, патрабавала болей за паўмільёна рублёў штогадоваГринев, А. Индейцы тлинкиты в период Русской Америки. — Новосибирск: Наука, 1991. С. 139—140.

Пасля 1819 г. Расійска-амерыканская кампанія пачала асваенне кантынентальнай часткі Аляскі. Палітыка заваявання і прымусу ў дачыненні да плямён тубыльцаў была выціснута неэквівалентным таварным абменам і патэрналісцкай апекай. Асабліва паказальныя змены ў адносінах з тлінкітамі. У 1818 г. было абвешчана замірэнне. Тлінкіты паступова ператварыліся ў пастаўшчыкоў свежай правізіі, для іх былі паднятыя расцэнкі на футра. У 1831 г. кошт паставак з боку тлінкітаў склаў 8000 рублёў. Прадстаўнікі гэтага народа асмеліліся сяліцца на традыцыйных тэрыторыях каля НоваархангельскаГринев, А. Индейцы тлинкиты в период Русской Америки. — Новосибирск: Наука, 1991. С. 146—147. У 1838—1840 гг. і ў 1842 г. экспедыцыі Расійска-амерыканскай кампаніі даследавалі рэчышча Юкана. У Нулаце была пабудавана гандлёвая факторыя, што праіснавала да 1851 г., пакуль не была знішчана індзейцамі атабаскамі1800-1869 THE RUSSIANS AND ENGLISH MEET .