Карнілій Максімавіч Жолудаў (, , Расійская імперыя — ,Менск, Беларуская ССР, СССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны, першы старшыня Слуцкага акрвыканкама (1935—1937).

Біяграфія Член РСДРП(б) з 1917 года. У 1926 годзе скончыў Курсы марксізму пры ЦК РКП(б)-УКП(б).

З 1915 года служыў у царскай арміі на флоце. У 1918—1920 гадах у шэрагах РСЧА.

У 1921—1926 гадах — адказны сакратар Аршанскага чыгуначнага раённага камітэта КП(б) Беларусі, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Аршанскага акруговага Савета, старшыня Аршанскай акруговай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі.

1926—1930 гг. — старшыня Магілёўскай акруговай кантрольнай камісіі КП (б) Беларусі, 1927—1934 гг. — член Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, 1930—1932 гг. — загадчык Бюро скаргаў Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, 1932—1933 гг. — намеснік старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, 1932—1933 гг. — намеснік народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР, 1933—1935 гг. — упаўнаважаны Народнага камісарыята збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР па Беларускай ССР, 1935—1937 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Слуцкага акруговага Савета.

Член ЦК КП(б) Беларусі (1934—1937).

30 ліпеня 1937 года быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі. 28 чэрвеня 1938 года быў прысуджаны да расстрэлу, і ў той жа дзень пакараны. 29 снежня 1966 года быў рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Крыніцы

Спасылкі http://www.knowbysight.info/ZhZZ/17220.asp https://ru.openlist.wiki/Желудов_Корнилий_Максимович_(1892)

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР