Рымска-Каталіцкая царква, таксама вядомая як Касцёл — найбуйнейшая хрысціянская царква і найбуйнейшая рэлігійная канфесія, у 2019 годзе было прыкладна 1,3 мільярда хрышчаных каталікоў ва ўсім свеце. Найстарэйшы і найбуйнейшы ў свеце бесперапынна дзейны міжнародны інстытутMark A. Noll. The New Shape of World Christianity (Downers Grove, IL: IVP Academic, 2009), 191., адыгрывае заўважную ролю ў гісторыі і развіцці заходняй цывілізацыі.O’Collins, p. v (preface). Царква складаецца з 24 цэркваў і амаль 3500 дыяцэзій і епархій па ўсім свеце. Папа Рымскі, адначасова біскуп Рыма (які таксама мае тытулы вікарый Ісуса Хрыста і наступнік святога Пятра) — галоўны пастар Царквы, якому даручана паўсюднае пятроўскае служэнне адзінства і выпраўлення. Адміністрацыя Касцёла — Святы Прастол, знаходзіцца ў Ватыкане, маленькай дзяржаве-анклаве сярод Рыма ў Італіі, кіраўнік дзяржавы — Папа.
Гісторыя Каталіцкай Царквы
Згодна з традыцыяй часам паўстання Рымска-Каталіцкай Царквы лічыцца I ст. н.э., якое звязана з дзейнасцю Ісуса Хрыста, яўрэйскага прапаведніка, якога ўважалі за Сына Божага. Пасля смерці і ўваскрасення Ісуса на 33 годзе жыцця, яго вучэнне сканцэнтравалася вакол групы апосталаў і вернікаў, таму першапачаткова хрысціянства было адной з яўрэйскіх сект. Акрамя таго, Царква не была адзінай і складался са шматлікіх плыняў. Першым Папам Рымскім згодна з традыцыяй лічыцца Апостал Пётр, які стаў біскупам Рыма.
Дзейнасць Паўла з Тарса
Павел з Тарса быў прылічаны да ліку Святых Апосталаў, хоць спачатку ён прымаў чынны ўдзел у пераследзе хрысціянства рымскімі ўладамі. Падчас сваіх пропаведзяў ён спрыяў прыняццю хрысціянства ў Малой Азіі, Грэцыі, Кіпры, Македоніі. Яму прыпісваецца аўтарства 14 пасланняў, якія ўвайшлі ў звод Новага Запавету Бібліі, у сапраўднасці ж гэтыя пасланні напісаныя рознымі асобамі і ў розны час, але не раней чым у 1-й пал. 2 ст..
Развіццё ў Рымскай Імперыі Урад Рымскай імперыі адносна талерантна ставіўся да іншых рэлігій, патрабуючы ад іх толькі ахвярапрынашэнняў Рымскім багам, але да хрысціянства адносіны былі варожымі. Сама Царква была падзелена на мноства асобных цэнтраў, сярод якіх найбольш значныя былі ў Іерусаліме, Дамаску, Антыёхіі, Эфесе, Македоніі, Тэсалоніках, Александрыі і Рыме. Галоўную ролю сярод іх адыгрываў Рым, які меў становішча першага сярод роўных, хоць ён і вымушаны быў супернічаць з іншымі цэнтрамі, асабліва з Іерусалімам і Александрыяй. Спрыяў перамозе Рыма яго высокі статус як сталіцы імперыі і хрысціянская традыцыя, што пачалася ад Апосталаў Пятра і Паўла.
Рымскія ўлады арганізоўвалі пераслед хрысціян, апагей якіх, лічыцца, быў у часы імператара Нерона ў 54—68 і імператара Дыяклетыяна ў 284—305 гг. Але, нягледзячы на пераслед, колькасць хрысціян пастаянна павялічвалася.
Хрысціянства як дамінуючая рэлігія ў Рымскай імперыі
У 313 г. імператар Рымскай імперыі Канстанцін I Вялікі выдаў Міланскі эдыкт, згодна з якім хрысціяне маглі вольна вызнаваць сваю рэлігію. Міланскі эдыкт не быў сцвярджэннем хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі, але ён быў адным з першых у гісторыі актаў рэлігійнай талерантнасці.
20 мая 325 г. Канстанцін склікаў першы ў гісторыі Сабор хрысціянскіх біскупаў, вядомы як Першы Нікейскі сабор. Галоўнай тэмай Сабору была спрэчка паміж прыхільнікамі Арыуша і артадоксамі. Артадоксы сцвярджалі, што Бог Сын з’яўляецца адзінай істотай разам з Богам Айцом. Арыяне ж сцвярджалі, што Сын Божы ёсць стварэннем яго Айца і таму Сын падпарадкаваны Айцу і не з’яўляецца яму раўназначным. На тым Саборы перамагла думка артадоксаў, але арыяне працягвалі супраціўленне Нікейскаму сімвалу веры. Яны працягвалі свае спрэчкі, і пры Канстанціне II Арыуш быў рэабілітаваны. Галоўным абаронцам Нікейскага Сімвалу Веры (Credo) стаў Святы Афанасій, біскуп Александрыі.
Канец гэтым спрэчкам быў пакладзены пры Канстанцінопальскім саборы 381 года, калі было зацверджана Вызнанне Веры (credo), якое сцвярджала рашэнне Нікейскага сабору і стала асноваю для Сімвала Веры ў каталіцтве, праваслаўі і пратэстанцтве.
У 330 г. сталіца Рымскай імперыі была перанесена ў Канстанцінопаль, які пачалі называць Новым Рымам, што вельмі моцна паўплывала на моц Канстанцінопальскай абшчыны вернікаў. На саборы 381 г. Канстанцінополь быў уважаны як другі пасля Рыма цэнтр Царквы, тымчасам як раней за такі вызнавалася Аляксандрыя.
Хутка, пасля ўваходу на трон Феадосія I, хрысціянства стала галоўнай і афіцыйнай рэлігіяй імперыі. Тады ж Царква стала і палітычнай арганізацыяй, якая моцна ўплывала на ўнутраныя справы імперыі. Тады яна набыла палітычны і гаспадарчы лад, што было ўважана часткай хрысціян як адыход ад традыцый і запаветаў Ісуса і апостальскай традыцыяй.
Тады ж Феадосій I выдаў эдыкт аб прававернасці, згодна з якім усе падданыя Рымскай імперыі павінны былі прыняць хрысціянства, а астатнія былі вызнаваліся за ератыкоў. Паганцы не маглі адпраўляць публічна свае культы. Той жа эдыкт ад 394 года абавязываў спыніць старажытныя алімпійскія гульні ў Грэцыі. Царква тым жа часам пераследвала адышоўшых ад веры і яўрэяў, часам даходзіла і да сілавога ўціску. Супраць такіх дзеянняў Царквы і Рыма выступаў Ян ХрызатомKronika Chrześcijaństwa, wydawnictwo Świat Książki, Warszawa, 1998, ISBN 7227-066-X, старонка 395.
Моцны саюз Царквы са свецкай уладай пратрымаўся яшчэ стагоддзе.
Царква па ўпадку Рымскай імперыі на Захадзе — спрэчка аб прымаце
Царква выйшла пераможцам (і нават узмацнілася) з таго хаосу, які настаў па ўпадку Рымскай імперыі. Готы пад кіраваннем свайго правадыра Аларыха, які ў 406 годзе захапіў Рым, хутка прылучыліся да рымскага стылю жыцця. Падчас войнаў і разбурэнняў, хрысціянства ўзмацнялася і рабілася ўсё больш стабільным, распаўсюджываючыся на поўначы (Напрыклад, у V ст., прыняла Хрышчэнне Ірландыя праз Святога Патрыка).
Пад канец IV ст., хрысціянская грамада ў Рыме зноў пачала ўзмацняць сваё пануючае становішча, якое адыгрывалі біскупы таго горада — (Папы). Падчас сіноду ў Рыме ў 382 годзе Папа Дамасій I агласіў, што біскуп Рыму мае ўладу юрысдыкцыі над цэлай Царквой. У тым самым кірунку пайшлі яго пераемнікі. Папа Сірыцый і Інакенцій І, а таксама Леў I Вялікі, называліся «неафіцыйнымі заходнерымскімі цэзарамі», якія тлумачылі права на дамінацыю на падставе Евангелля (Мт 16, 18 і Лк. 22, 31). Аргументавалі такім чынам, што ўсё, што адносіцца да Апостала Пятра, адносіцца таксама і да Папы як яго пераемніка. Паколькі Пётр быў першым сярод апосталаў, так Папа з’яўляецца першым сярод біскупаў. Леў I Вялікі меў вялікі ўплыў і папулярнасць сярод грамадства, бо ён затрымаў напад Атылы на Рым. Слабасць Заходнерымскай Імперыі спрыяла ўзрастанню значнасці біскупа Рыма, тады як ва Усходнерымскай Імперыі, патрыярх трапляў у залежнасць ад цэзара.
З прыматам Рыму не згаджаўся шэраг біскупаў Усходу, а таксама цэзар усходнерымскі, які на Другім Труланскім саборы ў 629 годзе назваў Папу «праклятым ератыком». У той час пачалося супрацьстаянне паміж Усходняй і Заходняй Царквой, якое прывяло да некалькіх схізмаў, што ў выніку стварыла перадумовы да схізмы 1054 года, якая была адменена толькі ў XX ст.Zarys dziejów religii, wydawnictwo Iskry, Warszawa, 1986, wydanie piąte, ISBN 83-207-0849-4, strony 640—642
Фарміраванне дактрыны Пра дактрыну глядзіце артыкул Каталіцтва
Дактрына, культ і права Каталіцкай Царквы выкрышталізоўваліся падчас Сусветных сабораў і сінодаў. Апрача Першага Нікейскага сабору і Першага Канстанцінопальскага сабору, да іх адносяцца: Эфескі сабор, скліканы ў 431 годзе; Халкідонскі сабор, скліканы ў 451 годзе; Сінод у Арлеане ў 533 годзе; Другі Канстанцінопальскі сабор, скліканы ў 533 годзе; Трэці Канстанцінопальскі сабор, скліканы ў 680 годзе; Другі Нікейскі сабор, скліканы ў 787 годзе. Значную ролю ў развіцці тэалогіі адыграў паўночнаафрыканскі біскуп Св. Аўгусцін з Гіппону, аўтар «Вызнання» і «Аб панстве Божым», які спалучаў філасофію Платона з ведамі Бібліі. Яго шануюць як аднаго з Айцоў Царквы.
Час спрэчак і схізм Стварэнню адзінай Царквы перашкоджвалі ератыкі і расколы (схізмы). Артадаксальныя царкоўныя рухі знаходзіліся ў палеміцы з іншымі рэлігійнымі рухамі: іўдаізмам; гнастыцызмам; дакетызмам; міленарызмам; маніхеізмам — рэлігіяй, якая карысталася Старым Запаветам і абвяшчала крайні дуалізм дабра і зла, а таксама матэрыі і душы. Неартадаксальнымі поглядамі на Святую Троіцу: ордынацыянізмам; нестарыянізмам; манарзінізмам; арыянізмам; монафізітызмам, які прапагандаваўся праз Эўтухеса з аднаго з кляштароў у Канстанцінопалі, які казаў, што істотнай ёсць толькі боская натура Хрыста. Чалавечай натуры Ісуса ён адводзіў другі план. Эўтухесу, аднак, спрыяў патрыярх Дыяскур з Аляксандрыя. Калхедонскі сабор скончыў развіццё гэтага руху, але і сёння ён вызнаецца праз некаторыя народныя Цэрквы. Эўтухес і Дыяскур былі пазбаўлены ўлады; монатэлектызмам; неартадаксальнымі поглядамі ў сферы тэорыі і практыкі хрысціянскага жыцця: монтанізмам; энкратызмам; данатызмам; пелагіянізмам; іконаклазмам.
Некаторыя з гэтых рухаў з часам пераўтварыліся ў асобныя структуры, якія і сёння існуюць як Цэрквы.
Усходняя схізма У VII i VIII ст. Заходняя і Усходняя Царква мелі паміж сабой кантакты, але яны па розных прычынах (войны, варварскія нашэсці, аслабленне эканамічных узаемасувязяў) парываліся і рабіліся ўсё больш слабымі. Рым і Канстанцінопаль вялі вострую барацьбу з-за іконаклазмаў. Пазней у Візантыйскай імперыі існавала тэндэнцыя толькі да ганаровага прызнання прымату Рыму альбо нават яго ігнаравання. У XI ст. дайшло да парывання кантактаў паміж Цэрквамі ў выніку схізмы Фоція. Анафемы абвясцілі ў 1054 годзе адзін аднаму Папскія легаты і патрыярх Міхаіл, што замацавала канчатковы разлом у хрысціянстве. Гэты разлом яшчэ болей узмацніўся ў выніку пагрому Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе.
Менавіта з таго часу, азначэнне «Каталіцкі Касцёл» адносіцца да Рымскай Царквы Заходняга Абраду, хаця Праваслаўная Царква і іншыя цэрквы таксама ўжываюць яго (напрыклад «Армянская Кафаліцкая Царква» і г.д.).
Толькі ў 1965 годзе, была абвешчана сумесная дэкларацыя Папы Паўла I і Патрыярха Канстанцінопальскага Афінагора I аб адмене анафемаў 1054 года. З таго моманту Праваслаўныя Цэрквы называюцца ані іначай, як «Цэрквы-сёстры», і да правасалаўных вернікаў патрабуецца тое ж стаўленне, што і да астатніх хрысціян Энциклопедия для детей. Т. 6, ч. 2. Религии мира. — э68 М.: Аванта+, 1996. — 688с.: ил. ISBN 5-86529-044-4 старонка 417..
Структура
Каталіцкая Царква характарызуецца моцнай іерархічнай структурай. Найвышэйшае месца ў іерархіі займае Папа Рымскі (па-лацінску: Pontifex Maximus — Найвышэйшы Каплан), хоць фармальна ён з’яўляецца толькі біскупам Рыму. Члены Царквы вызнаюць яго за пераемніка Апостала Пятра, намесніка Хрыста на зямлі — першага кіраўніка Царквы. Папа абіраецца па смерці папярэдніка. Сядзібай Папы з’яўляецца Ватыкан. Сучасны Папа — Францыск (Францішак).
Сусветны Сабор — збор усіх біскупаў у справах найвышэйшай вагі. Правадыром сабора з’яўляецца Папа, усе вынаходжанні сабора павінны быць зацверджаны Папам. Да сённяшняга моманту ў Каталіцкай Царкве адбыўся 21 Сусветны Сабор (іншыя вызнаюць за сусветныя толькі першыя 7 Сабораў, якія адбыліся перад разломам хрысціянства на ўсходняе і заходняе).
Галоўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі ў структуры Каталіцкай Царквы з’яўляюцца дыяцэзіі i парафіі, a дапаможнымі — мітраполіі (царкоўныя правінцыі) i дэканаты.
Каталіцкая Царква і Рэфармацыя
Рэфармацыя, пачаткі якой сягаюць у XVI стагоддзе, была ва ўяўленні рэфарматараў вяртаннем да ідэалаў старажытнай Царквы і евангелічных прынцыпаў першых хрысціян. Ініцыятар рэфармацыі Марцін Лютэр выступаў за апраўданне верай, супраць гандлю індульгенцыямі, за адмену цэлібату і інш.
Падзеі Рэфармацыі сталі адным з галоўных повадаў склікання Трыдэнцкага сабору.
Сёння ў агульнай тэалогіі і каталіцкай філасофіі існуе пэўная тэндэнцыя да лібералізацыі. Дапускаюцца некаторыя іншыя меркаванні ў веры, напрыклад, каталіцкія тэолагі спасылаюцца часам на тэолагаў пратэстанцкіх, такіх як Карл Барт.
Каталіцкая Царква і цывілізацыя