Уільям Харысан Дылард (; , , Агая — , там жа) — амерыканскі лёгкаатлет-спрынтар, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.
Біяграфія Займацца спортам пачаў падчас навучання ў каледжы. Удзельнік Другой сусветнай вайны, прымаў удзел у баях італьянскай кампаніі. Пасля вайны працягнуў займацца лёгкай атлетыкай. У 1947 годзе скончыў навучанне ў каледжы Болдуіна-Уолеса.
У 1974 годзе быў уключаны ў Залу славы лёгкай атлетыкі ЗША.
Спартыўная кар’ера
Алімпійскія гульні 1948 года На Алімпіядзе ў Лондане выйграў дыстанцыю 100 метраў з алімпійскім рэкордам — 10,3 сек., абыграўшы па выніку фотафінішу свайго суайчынніка Барні Эвела.
7 жніўня 1948 г. у складзе квартэта стаў пераможцам эстафеты 4 × 100 метраў, стаўшы двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.
Алімпійскія гульні 1952 года На Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі стаў пераможцам на дыстанцыі 110 метраў з бар’ерамі, а таксама паўтарыў свой поспех у эстафеце 4 × 100 метраў, стаўшы чатырохразовым алімпійскім чэмпіёнам.
Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША Катэгорыя:Бегуны з бар’ерамі ЗША Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны