Аннэмік Адрыяна ван Влёйтэн (; нар. , Влёйтэн, правінцыя Утрэхт) — нідэрландская велагоншчыца, алімпійская чэмпіёнка 2020 года і трохразовая чэмпіёнка свету па шашэйных велагонках, чэмпіёнка Еўропы, прызёрка чэмпіянату свету па трэкавых велагонках.
Біяграфія Уладальніца Кубка свету па шашэйных велагонках 2011 года.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў у групавой шашэйнай гонцы. На Гульнях у Лондане заняла 14-е месца, у Рыа-дэ-Жанэйра не змагла фінішаваць, звалілася за 10 км да фінішу і атрымала сатрасенне мозгу і пералом трох пазванкоў.
Двухразовая чэмпіёнка Нідэрландаў і бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў індывідуальнай гонцы.
Чэмпіёнка свету 2017 і 2018 гадоў у індывідуальнай гонцы. Чэмпіёнка свету 2019 года ў групавой гонцы.
Раней выступала за Rabo Liv Women Cycling Team.
Катэгорыя:Велагоншчыкі Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках Катэгорыя:Бронзавыя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2015 года