Анатоль Фёдаравіч Коні (; 28 студзеня (9 лютага) 1844,  — , ) — рускі юрыст, суддзя, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, літаратар, судовы прамоўца, правадзейны тайны саветнік, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі (1907—1917). Ганаровы акадэмік Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па разрадзе прыгожага пісьменства (1900), доктар крымінальнага права Харкаўскага ўніверсітэта (1890), прафесар Петраградскага ўніверсітэта (1918—1922).

Аўтар твораў «На жыццёвым шляху», «Судовыя прамовы», «Бацькі і дзеці судовай рэформы», біяграфічнага нарысу «Фёдар Пятровіч Гааз», шматлікіх успамінаў пра калег і дзеячоў расійскай культуры.

У 1878 годзе суд прысяжных пад старшынствам А. Ф. Коні вынес апраўдальны прысуд па справе Веры Засуліч. Кіраваў расследаваннем многіх крымінальных спраў (напрыклад, пра крушэнне імператарскага цягніка, аб гібелі ўлетку 1894 года парахода «Уладзімір»).

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1 Доманова, С. А. Переписка А. Ф. Кони как исторический источник : диссертация ... кандидата исторических наук.– М.: 1999.

Катэгорыя:Юрысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Пракуроры Расійскай імперыі Катэгорыя:Суддзі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Сапраўдныя тайныя саветнікі