Наталля Аляксандраўна Лаўрова (; ,  — , Пензенская вобласць) — расійская гімнастка, чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы, пяціразовая чэмпіёнка свету, першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях (акрамя яе гэтага пазней дабіліся Алена Пасевіна і Анастасія Блізнюк у групавых практыкаваннях, а таксама Яўгенія Канаева ў асабістым мнагабор’і). Першая гімнастка, якой удалося выйграць Алімпійскія гульні ў 16 гадоў. Заслужаны майстар спорту Расіі (2000), трэнер зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы. Загінула ў аўтамабільнай аварыі.