Андрэ́й Андрэ́евіч Вазнясе́нскі (; ) — рускі паэт, празаік, мастак, архітэктар.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут (1957). Выступіў з вершамі ў 1958 годзе. Паэма Вазнясенскага «Майстры» (1959) прыцягнула ўвагу свежасцю мовы, перакананасцю ў высокім пакліканні мастацтва. Зборнік «40 лірычных адступленняў з паэмы „Трохвугольная груша“» (1962), у асноўным прысвечаны ўражанням паэта ад паездкі ў ЗША.
Паэзія Вазнясенскага адрознівалася вострым пачуццём сучаснасці, дынамічнасцю верша, ускладненай, часта парадаксальнай, асацыятыўнай вобразнасцю, мудрагелістай гульнёй алітэрацый.
На беларускую мову пераклаў Рыгор Барадулін (зборнік «Небам адзіным», 1980).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Постаці Перадзелкіна Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Шасцідзясятнікі Катэгорыя:Выпускнікі МАРХІ Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Акадэмікі АН Латвіі Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Памерлі ад інсульту Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Паэты СССР