Даг Халвар Нюландэр () () — нарвежскі дыпламат.

Біяграфія Скончыў Універсітэт Осла.

З 2012 па 2016 гады працаваў спецыяльным пасланнікам Нарвегіі па мірнаму працэсу ў Калумбіі, дзе адыграў ключавую ролю ў перамовах паміж урадам Калумбіі і леварадыкальнай паўстанцкай арганізацыяй «Рэвалюцыйныя ўзброенныя сілы Калумбіі» (ФАРК), якія завяршыліся падпісаннем мірнага пагаднення.

З 27 лютага 2017 года асабісты прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па памежнаму канфлікту паміж Гаянай і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла.

У 2021 годзе выступаў у якасці пасрэдніка на перамовах у Мехіка паміж урадам Венесуэлы і апазіцыяй.

Катэгорыя:Дыпламаты Нарвегіі