Марскі вакзал — прычальны комплекс у Санкт-Пецярбургу, пабудаваны на беразе Фінскага заліва, на заходнім ускрайку Васільеўскага вострава, у 1977—1982 гадах (кіраўнік праекта — архітэктар Віталь Сахін). Фасад абліцаваны металічнымі аб’ёмнымі панэлямі, па форме нагадваюць надзьмутыя ветразі. Завяршае будынак 78-метровы тытанавы шпіль з выявай карабля на вастрыі. Марскі вакзал мае гасцініцу, памяшканні для бытавога абслугоўвання. Да прычалаў Марскога вакзала могуць швартавацца адначасова 5 пасажырскіх суднаў. Будынак марскога вакзала — адна з архітэктурных дамінант марскога фасада Санкт-Пецярбурга.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Марскія вакзалы Расіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Транспарт Санкт-Пецярбурга