Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны () — найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Расіі па падрыхтоўцы ветэрынарных спецыялістаў.

Гісторыя У 1808 годзе створана ветэрынарнае аддзяленне ў межах Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1873 годзе ветэрынарнае аддзяленне было рэарганізавана ў інстытут пры той жа акадэміі, які быў закрыты ў 1883 годзе.

Стварэнне інстытута ў Петраградзе пачалося з пастановы калегіі Камісарыята аховы здароўя камуны Паўночнай вобласці ад 21 верасня 1919 года. Было вырашана адкрыць лабараторыю ў складзе 6 аддзелаў, а сумесна з Камісарыятам асветы дэталёва распрацаваць палажэнне аб арганізацыі ў Петраградзе ветэрынарна-заатэхнічнага інстытута. 5 снежня 1918 года сабралася ўстаноўчая камісія па стварэнні ў Паўночнай вобласці вышэйшай ветэрынарнай навучальнай установы. З 1924 года ВНУ пачала называцца Ленінградскім ветэрынарным інстытутам.

Факультэты Ветэрынарнай медыцыны (вочная, вочна-завочная, завочная) Ветэрынарна-санітарны (дзённая) Павышэння кваліфікацыі Водныя біярэсурсы і аквакультуры Біяэкалогія

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Іван Андрэевіч Булыгін Іларыён Рыгоравіч Галуза Мікалай Уладзіміравіч Даменікан Іван Якаўлевіч Дземідзенка Праскоўя Сцяпанаўна Іванова Юрый Казіміравіч Кавалёнак Арцём Іванавіч Новік Ціт Пятровіч Пратасеня

Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Ветэрынарныя вышэйшыя навучальныя ўстановы