Какушкін мост () — аўтадарожны бэлечны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі астравы. Злучае Сталярны і Какушкін завулкі. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Сянны мост, ніжэй — Вазнясенскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна (300 м) — «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская». Назву атрымаў ад прозвішча купца Васіля Какушкіна, дом якога размяшчаўся на рагу Какушкіна завулка і Садовай вуліцы.

Катэгорыя:Масты цераз канал Грыбаедава Катэгорыя:Стальныя масты