Тамара Цімафееўна Саро́кіна (нар. ) — беларускі вучоны, псіхіятр, доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1979).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Улукаўе (цяпер — Гомельскі раён Гомельскай вобласці). У 1945 годзе скончыла сярэднюю школуСорокина Тамара Тимофеевна // Сайт БДМУ, у 1950 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1950—1953 гадах клінічны ардынатар кафедры псіхіятрыі інстытута. У 1954—1957 гадах праходзіла навучанне ў аспірантуры і ў 1957 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1957—1971 гадах асістэнт, у 1971—1973 — дацэнт, 1973—1989 — загадчык, з 1989 — прафесар кафедры псіхіятрыі. Адначасова ў 1973—1989 гадах займала пасаду галоўнага судовага псіхіятра Міністэрства аховы здароўя БССР.

Навуковая дзейнасць Т. Ц. Сарокінай належаць больш за 160 навуковых прац, у тым лік 3 навучальных дапаможнікаў для студэнтаў па клініка-эксперыментальных даследаваннях шызафрэніі, спадчыннай схільнасці да яе, расстройстве псіхікі ў жанчын у перыяд цяжарнасці. Сааўтар шэрагу манаграфій, аўтар навукова-папулярных брашур па праблемах псіхіятрыі.

Кіравала падрыхтоўкай 3 доктарскіх і 7 кандыдацкіх дысертацый. Член праўленняў навуковых таварыстваў неўрапатолагаў і псіхіятраў СССР, БССР і Беларусі, генетыкаў БССР, атэстацыйнай камісіі па псіхіятрыі, псіхіятрычнага савета Міністэрства аховы здароўя БССР. Абіралася дэпутатам Фрунзенскага раённага Савета Мінска (1950—1953).

Літаратура

Спасылкі

Сорокина Тамара Тимофеевна // Сайт БДМУ

Катэгорыя:Псіхіятры СССР Катэгорыя:Псіхіятры Беларусі