«На чо́рных ля́дах» — апавяданне Васіля Быкава, прысвечанае Слуцкаму збройнаму чыну, напісанае ў 1990-х гг. Само апавяданне з'явілася на свет у 1994 г. У 1995 г., разам з апавяданнямі «Перад канцом» і «Жоўты пясочак», легла ў аснову аднайменнай кінастужкі.
Сюжэт У апавяданні «На чорных лядах» аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі — Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія жадалі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, a кіруюцца гуманістычнай думкай: не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі» паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандовец даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм.
Цікавосткі Прэм’ера аднайменнага фільма павінная была прайсці праз некаторы час пасля рэферэндуму 1995 года, але так і не адбылася праз знікненне адзінай копіі фільма. Пазней яна нібыта знайшлася, але ў шырокі пракат фільм ужо не выйшаў. Адбылося толькі некалькі абмежаваных паказаў у Мінску і Масквеhttp://www.nv-online.info/by/86/300/16638/. Нягледзячы на тэматыку, аповесць (як і згаданыя вышэй) друкуюцца ў шматтомных выданнях твораў Васіля Быкава. У ліпені 2020 года «Беларусьфільм» выклаў у сацыяльных сетках адлічбаваную поўную версію экранізацыіhttps://www.youtube.com/watch?v=mBXNRFoVMXU.
Крыніцы
Спасылкі Пра твор на сайце karotkizmest.by «На чорных лядах» на сайце «Беларускай Палічцы» «Беларусьфильм» выложил в Сеть фильм о восстании против коммунистов Пра твор «На Чорны лядах» на сайце «Архивы Беларуси» З’явілася адрэстаўраваная версія фільма «На чорных лядах» (Відэа) (budzma.by)
Катэгорыя:Творы Васіля Быкава Катэгорыя:Творы 1995 года Катэгорыя:Творы на беларускай мове Катэгорыя:Апавяданні