Клагенфурцкі ўніверсітэт (), таксама Альпійска-Адрыятычны ўніверсітэт Клагенфурта () — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Клагенфурт.

Агульная характарыстыка Першапачаткова заснаваны ў 1970 годзе і адноўлены ў 1993 годзе, універсітэт сёння мае факультэты гуманітарных і сацыяльных навук, менеджменту і эканомікі, тэхнічных навук і міждысцыплінарных студый. Ён займае 48-е месца па ўсім свеце ў рэйтынгу маладых універсітэтаў 2021 года.

Універсітэт размешчаны за 30 км ад Славеніі і за 60 км ад мяжы з Італіяй і падтрымлівае двухмоўе і шматмоўе, асабліва ў кантэксце славенскай меншасці ў Карынтыі. Разам з Універсітэтам Бальцана (Італія) і Універсітэтам Фрыбурга (Швейцарыя) ён уваходзіць у лік трох самых паўднёвых нямецкамоўных універсітэтаў.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Аўстрыі