Є, є (назва: э) — восьмая літара сучаснага ўкраінскага алфавіта, ужываецца таксама ў хантыйскім і царкоўнаславянскім алфавітах; да сярэдзіны XIX стагоддзя ўваходзіла ў сербскі алфавіт.
Ранейшае напісанне Є паходзіць з кірыліцы і ўжывалася на пачатку слоў і пасля галосных; адпавядае лігатуры (Ѥ, ѥ), якая сустракалася ў найстаражытнейшых помніках славянскага пісьменства. Такое адрозненне напісанняў Е і Є было асабліва характэрным для ўкраінскага кніжнага пісьма. Адасабленне напісання асобнай літары для Є першым з’явілася ў сербскім (у сярэдзіне XVIII стагоддзя) алфавіце, дзе выкарыстоўвалася да правапісу Вука Караджыча сярэдзіны XIX стагоддзя; заменена спалучэннем је.
Лічбавае значэнне
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Є мае значэнне лічбы 5.
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт