Алякса́ндр Алякса́ндравіч Ко́льчанка (; нар. 26 лістапада 1989 года; Сімферопаль, УССР, СССР) — актывіст левых арганізацый Крыма і ўсёй Украіны, студэнт. Арыштаваны расійскімі ўладамі Крыма ў 2014 годзе па абвінавачванні ў антырасійскай дзейнасці. Вызвалены 7 верасня 2019 года падчас абмену «35 на 35» палітвязнямі паміж Расіяй і Украінай.

Біяграфія Нарадзіўся і жыў у Сімферопалі. Вучыўся ў каледжы па спецыяльнасці «менеджар па турызме». Паступіў на завочнае аддзяленне геаграфічнага факультэта Таўрычаскага нацыянальнага ўніверсітэта, паралельна працаваў грузчыкам на пошце і ў друкарні. Працаваў на археалагічных раскопках.

З’яўляецца актывістам левых, прыродаахоўных і прафсаюзных арганізацый. Браў удзел у акцыях студэнцкага прафсаюза «», у пратэстах працаўнікоў «Крымтралейбусу». Таксама арганізоўваў акцыі ў памяць пра антыфашыстаў Анастасію Бабураву і , браў удзел у барацьбе супраць забудовы Залескага парку ў Сімферопалі.

У 2014 годзе браў удзел у праўкраінскіх мітынгах у Крыме.

Вядомы сярод актывістаў па мянушцы Тундра.

Пераслед і арышт 16 мая 2014 года арыштаваны ў Сімферопалі па абвінавачанні ў падпале офісаў «Адзінай Расіі» і «Рускай супольнасці Крыма», а таксама ў падрыхтоўцы выбуху ля мемарыялу вечнага агню. 23 мая вывезены ў Маскву. Тэрмін следства быў падоўжаны судом да 20 жніўня 2015, пазней да 16 мая 2015 года. 13 мая тэрмін арышту падоўжаны да 16 ліпеня 2015.

Акрамя таго, Кольчанка абвінавачваецца ў прыналежнасці да крайне правай арганізацыі Правы сектар, а таксама ў змове з Алегам Сянцовым, Генадзем Афанасьевым і Аляксеем Чэрніем з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў.

Аляксандр Кольчанка не пайшоў на супрацоўніцтва са следствам і адмаўляў уласную віну. Ягоным адвакатам з’яўляецца Святлана Сідоркіна.

Абарона Кольчанкі настойвала, што ён з’яўляецца ўкраінскім грамадзянінам, але Сімферопальскі суд абвяргаў гэта, матывуючы тым, што Кольчанка не паспеў своечасова адмовіцца ад расійскага грамадзянства. Праз гэта яму забаранялі сустрэцца з украінскім консулам. Тым не менш, у адказе на запыт дэпутата Аляксандра Брыгінца Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі прызнала Кольчанку разам з іншымі арыштантамі грамадзянамі Украіны.

1 чэрвеня 2015 года следчы накіраваў абвінаваўчае заключэнне ў Генеральную пракуратуру Расійскай Федэрацыі. 11 чэрвеня намеснік генеральнага пракурора Расіі зацвердзіў заключэнне і перадаў справу Кольчанкі і Сянцова ў суд. 10 ліпеня растоўскі суд падоўжыў тэрмін арышту Кольчанкі і Сянцова да студзеня 2016 года. Першае пасяджэнне суда па сутнасці справы адбылося 21 ліпеня. Справу разглядаў Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд. Кольчанку абвінавачвалі па артыкулах Крымінальнага кодэксу РФ 205.4, частка 2 (удзел у тэрарыстычнай групоўцы) і артыкуле 205, пункт «а».

25 жніўня у Растове-на-Доне суддзём Сяргеем Міхайлюком Аляксандр Кольчанка быў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжымуПроцесс Сенцова. Приговор Медиазона, 25 жніўня 2015 .

31 мая 2018 года абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызваліць Алега СянцоваАнтифашист Александр Кольченко объявил голодовку с требованием освободить Олега Сенцова Медиазона, 31 мая 2018 .

Рэакцыя ва Украіне і свеце thumb|Пікетчык з плакатам у абарону Кольчанкі. Екацярынбург, 6 лютага 2017 года Міністэрства замежных спраў Украіны 30 мая 2014 года накіравала ў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі ноту, у якой патрабавала неадкладнага вызвалення ўкраінскіх грамадзян, у тым ліку Сянцова і КольчанкіЩодо дій МЗС України із звільнення кінорежисера Олега Сенцова та інших громадян України. Прес-центр МЗС України, 30 травня 2014 .

Арганізацыя «Аўтаномны супраціў», якая лічыць Кольчанку сваім прыхільнікам, праводзіць шматлікія акцыі ў ягоную падтрымку.

30 чэрвеня 2015 года адбылася акцыя ў падтрымку Аляксандра Кольчанкі ў Парыжы ля расійскага пасольстваУ Франції пройдуть акції в підтримку кримського політв’язня Олександра Кольченко. УНІАН, 30.06.2015.

Парламенцкая асамблея АБСЕ на пачатку ліпеня 2015 года заклікала Расію неадкладна вызваліць і вярнуць ва Украіну ўкраінскіх грамадзян, што незаконна ўтрымліваюцца, у тым ліку Аляксандра КольчанкуПроект резолюции ПА ОБСЕ «Продолжение очевидных, грубых и неисправленных нарушений Российской Федерацией обязательств в рамках ОБСЕ и международных норм», 5-9 июля 2015.

3 жніўня 2015 года міжнароднае таварыства «Мемарыял» прызнала Аляксандра Кольчанку палітычным вязнем у Расіі«Меморіал» визнав Сенцова й Кольченка політв'язнями. Українська правда, 3 серпня 2015«Мемориал» считает Олега Сенцова и Александра Кольченко политзаключенными. Сайт общества «Мемориал», 3 августа 2015 г. .

25 верасня 2015 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзнагародзіў Кольчанку і Сянцова ордэнам «За мужнасць» І ступеніУказ прэзідэнта Украіны ад 25 верасня 2015 года № 556/2015 Пра ўзнагароджанне ордэнам «За мужнасць».

У снежні 2015 года ў межах кампаніі Amnesty International расійскі музыкант Барыс Грабеншчыкоў падпісаў ліст да Генпракурора РФ з заклікам адмяніць прысуды ўкраінскім актывістам Аляксандру Кольчанку, Алегу Сянцову і Генадзю АфанасьевуБорис Гребенщиков — чемпион Марафона // Amnesty International Россия, 14.12.2015.

У чэрвені 2018 года сейм Рэспублікі Польшча прыняў рэзалюцыю, якая заклікае Расійскую Федэрацыю вызваліць украінскіх палітвязняў, у тым ліку Алега Сянцова і Аляксандра КольчанкуСейм Польши призвал Россию освободить украинских политзаключённыхPiątek — drugi dzień obrad. Podsumowanie 64. posiedzenia Sejmu.

Вяртанне ва Украіну thumb|Вяртанне Аляксандра Кольчанкі ва Украіну Вызвалены 7 верасня 2019 года падчас абмену «35 на 35» палітвязнямі паміж Расіяй і Украінай і вярнуўся ва Украіну. Адразу пасля вызвалення ён прыняў удзел у прэс-канферэнцыі разам з Алегам Сянцовым. Адноўлены ў якасці студэнта ў эвакуіраваным з Крыма Таўрычаскім нацыянальным універсітэце, жыў разам з сям’ёй у інтэрнацеЮліана Скібіцька. «У такому худому Саші така сила волі». Як анархіст Кольченко став відомим політвʼязнем і як він справляється з публічністю та славою. The Бабель, 16 жовтня 2019 . У лістападзе 2019 года «Фонд Пінчука» купіў для Кольчанкі і яшчэ 4 вызваленых з Расіі кватэры ў КіевеВолодимир Пиріг. Віктор Пінчук купив квартири в Києві п'ятьом політв’язням. zaxid.net, 21 листопада 2019.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 2022 года Кольчанка вясной праходзіў баявую падрыхтоўку ў Кіеве, а затым падпісаў кантракт з УСУ. У красавіку ён ажаніўсяИз застенок Кремля ‒ на войну: экс-политузники из Крыма через два года после обмена — «Крым. Реалии».

Спасылкі Александр Кольченко. Автономное действие Олександр Кольченко: П'ять років без свободи і панк-року // Hromadske, 30 вересня 2019. Олександр Кольченко: «У колонії злякалися мого голодування» // Крим.Реалії, 9 жовтня 2019. Юліана Скібіцька. «У такому худому Саші така сила волі». Як анархіст Кольченко став відомим політвʼязнем і як він справляється з публічністю та славою // theБабель, 16 жовтня 2019. Кольченко. Анархіст і «правосєк» // Reporters., 30 жовтня 2019. Алексей Скрыпник. Добро с кулаками. Александр Кольченко – боец «Левого сектора» // Крым.Реалии, 27 ноября 2015.

Катэгорыя:Палітыкі Украіны Катэгорыя:Анархісты Украіны Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За мужнасць» I ступені