Разня ў Дэбано — масавае забойства, здзейсненае 11 студзеня 2021 года ў сельскай абшчыне Дэбано (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Байцамі рэгіянальнага спецназа з рэгіёну Амхара тут было забіта не менш за 30 мірных жыхароў. Расправы закранулі чатыры вёскі: Сагла, Серавіт, Даба Паулос і Даба Тадыёс.
Паводле сведчанняў мясцовага жыхара Кіброма, перад інцыдэнтам адбыўся бой урадавай арміі з баевікамі САТ. Падчас бою сельская абшчына перайшла пад кантроль федэральных войскаў. Аднак праз некаторы час ваенныя сышлі, а наўзамен іх прыбылі рэгіянальныя сілы з Амхара. Байцы зладзілі масавыя расправы над мясцовымі жыхарамі і разрабавалі іх маёмасць.
Інцыдэнт у Дэбано быў уключаны на разгляд сумеснага расследавання УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека, якое пачалося ў сакавіку таго ж года. Спасылкі World Peace Foundation: Starving Tigray Tigray: Atlas of the humanitarian situation TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
Катэгорыя:Падзеі 11 студзеня Катэгорыя:Студзень 2021 года Катэгорыя:Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе Катэгорыя:2021 год у Эфіопіі