Іўянка, Іўнянка, Івенка (літ. Vija) — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 19 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь». Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰ Пачынаецца каля вёскі Урцішкі, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Збойск. Рэчышча на працягу 10,5 км каналізаванае ад горада Іўе да вусця. На паўночнай ускраіне горада Іўе створана сажалка (0,44 км²).

Назва Адпачатная форма назвы засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў —VijaK. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 544..

Звязана з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1120—1122.. Назва ракі Vija (> Іўянка) значыць «Звілістая (рака)».

Гідранімічны аналаг — назва прытока латвійскай Гаўі ракі Вія (Vija). Згодна з К. Бугам, паўночналатвійскія гідронімы Гаўя, Вія, Латупа ("Лата-рака") прынесеныя за Дзвіну падчас перасоўвання балцкіх плямёнаў з поўдня і адпавядаюць таксама нёманскім рачным назвам Гаўя(таксама "Звілістая"), Лотва ("Цякучая")K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 492..

Народна-этымалагічныя версіі звязваюць назву з блр. іва «вярба»В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 144..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна