Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў (;  — ) — савецкі празаік.

Біяграфія Нарадзіўся 21 верасня (3 кастрычніка) у горадзе Бежацку Цвярской губерні ў купецкай сям’і. У васемнаццаць гадоў скончыў Вышневалоцкае вучылішча. З 1894 па 1915 год жыў у Сібіры, дзе служыў ва Упраўленні Томскай акругі шляхоў зносін, здзяйсняючы працяглыя экспедыцыі па краі і сібірскіх рэках, уражанні ад якіх увайшлі ў яго творы.

У 1908 годзе з’яўляюцца яго першыя публікацыі, але значныя яго нарысы і апавяданні з’явяцца пазней: «Кралі» (1913) «Ванька Хлюст» (1914), «Той бок» (1915); аповесць «Тайга» (1916) была адобрана Максімам Горкім і апублікаваная ў часопісе «Летапіс».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую Шышкоў вітаў, ён пакідае службу і займаецца толькі літаратурнай творчасцю. Выходзіць цыкл нарысаў, апавяданняў, аповесцей і раман «Ватага» (1923). Значным творам В. Шышкова стаў раман «Ургум-рака», які быў напісаны ў 1933 годзе і паставіў аўтара ў шэраг найбольш чытаных пісьменнікаў Расіі.

На працягу сямі гадоў працаваў Шышкоў над гістарычнай эпапеяй «Емяльян Пугачоў» (1938—1945).

У гады Вялікай Айчыннай вайны, не спыняючы працы над «Емяльянам Пугачовым», Шышкоў да апошніх дзён жыцця пісаў нарысы і апавяданні, якія праслаўлялі патрыятызм савецкіх людзей у тыле і на фронце («Бура», «Сярожа», «Госць з Сібіры» і інш.).

Памёр В. Я. Шышкоў 6 сакавіка 1945 года ў Маскве.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Інжынеры Расійскай імперыі