Азярышчанская — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра). Даўжыня 7,3 км. Пачынаецца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Казацкія Балсуны, у гэтай жа вёсцы ўпадае ў Беседзь. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Катэгорыя:Рэкі Веткаўскага раёна