Таццяна Сапач (у замужжы — Дубавец; ) — беларуская журналістка, паэтэса, удзельніца нацыянальна-культурніцкага і нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Біяграфія Нарадзілася ў в. Маркава (Маладзечанскі раён).

Студэнткаю журфаку БДУ ўдзельнічала ў Беларускай майстроўні. Прыехала працаваць па размеркаванні ў Гомель, была сярод заснавальнікаў там моладзевай суполкі «Талака». Затым у Мінску на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у 1987 стварыла праграму «Альбаросіка», што хутка адгукалася на тагачасныя змены ў грамадстве і імкнулася паскараць іх.

З мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню. У час змагання літоўцаў за незалежнасць выходзіла ў радыё- і тэлеэфір, заклікаючы беларусаў Літвы падтрымаць імкненне да выхаду з імперыі. Ад 1991 яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак». Супрацоўнічала з Радыё Свабода і радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі», займалася арганізацыяй беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Святога Мікалая.

Загінула ў аўтакатастрофе паблізу г. Алітус, Літва. Пахаваная на радзіме ў в. Маркава.

Творчасць Як заўважыў пісьменнік Уладзімір Арлоў, у напісаных ёю паэтычных творах будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязменна ператвараў у нябеснае й касмічнае.

Журналіст і літаратар Ян Максімюк сказаў, што зборнік «Восень» Таццяны Сапач для яго — светлы вястун абнаўлення беларускай паэзіі пасля яе савецкага перыяду, гаючы сыход у прыватнасць, у пачуццёвую інтымнасцьЯн Максімюк пра 10 кніг мінулага 30-годзьдзя .

Крыніцы

Літаратура Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) ISBN 978-0-929849-83-6

Спасылкі Тацяна Сапач. Няхай не пакіне нас Восень. Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё)

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Літвы