Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў () — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ерэван.
Гісторыя Заснавана ў 1945 годзе як Ерэванскі мастацкі інстытут, які ў 1953 годзе быў аб'яднаны з Ерэванскім тэатральным інстытутам і дзейнічаў у складзе Ерэванскага мастацка-тэатральнага інстытута па 1994 года. З 1994 года, пасля падзелу Ерэванскага дзяржаўнага мастацка-тэатральнага інстытута на Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і Ерэванскую дзяржаўную мастацкую акадэмію, набывае самастойнасць і дзейнічае па цяперашні час. У 2017 годзе акадэмія перайменавалася ў Армянскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Напрамкі навучання і структура Жывапіс (факультэт выяўленчых мастацтваў) Скульптура (факультэт выяўленчых мастацтваў) Графіка (факультэт выяўленчых мастацтваў) Прыкладное выяўленчае мастацтва (факультэт выяўленчых мастацтваў) Дызайн (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) Дызайн камп'ютэрнай графікі (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) Дызайн адзення (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) Гісторыя і тэорыя выяўленчага мастацтва (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Арменіі