Бярнард Чаховіч-Ляхавіцкі () — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Ігнацыя Чаховіча, маршалка завілейскага, і Разаліі з Дэспат-Зяновічаў.

Падкаморы завілейскі.

У час паўстання 1831 года быў паўстанцкім камісарам у Камаях. У атрадзе былі таксама ягоныя браты Дамінік і Ігнацы, завілейскі маршалак шляхтыЯ. Драўніцкі «Камаі — радзіма Б. Руткоўскага» // Куфэрак Віленшчыны. № 1 (9) 2004.

Сям’я У шлюбе з князёўнай Юзэфай са Святаполк-Мірскіх. Дзеці: Валянціна, у шлюбе з Пятром Памарнацкім, суддзёй вількамірскага павета ў 1841 годзе; Ружа, у шлюбе з Памарнацкім; Тэкля, у шлюбе са Шмігельскім; Пелагея, у шлюбе са Шмігельскім; Ігнацы; Зыгмунт (1831—1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, бібліяфіл.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Падкаморыя завілейскія