Мікалай Андрэевіч Тырса (; 27 красавіка (9 мая) 1887 — ) — савецкі жывапісец, графік, спецыяліст прыкладнога мастацтва і педагог.

Прадстаўнік ленінградскай школы пейзажнага жывапісу. Адзін са стваральнікаў ленінградскай школы кніжнай графікі.

Біяграфія Мікалай Андрэевіч Тырса нарадзіўся ў сяле Аралык Эрыванскай губерні (з 1921 года сяло знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі) у сям’і афіцэра Кубанскага казацкага войска.

У 1905—1909 гадах навучаўся (з перапынкамі) на архітэктурным аддзяленні Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (курс навучання не скончыў) і ў прыватнай Школе жывапісу і малявання Л. Званцавай у Л. Бакста і М. Дабужынскага (1906—1910 гг.).

Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю — у Петраградскай Акадэміі мастацтваў, Дзяржаўных мастацка-прамысловых майстэрняў (1918—1922 гг.) і Ленінградскім інстытуце грамадзянскіх інжынераў (1924—1942 гг.).

З 1921 года Тырса пачаў займацца кніжнай графікай. Першай яго працай у гэтым кірунку было афармленне кнігі «Камедыя пра цара Максіміліяна, непакорлівыя сына ягонага Адольфа».

У 1940—41 гадах працаваў разам з В. І. Мухінай ў эксперыментальным цэху Ленінградскай люстраной фабрыкі, займаўся дызайнам вырабаў са шкла (графінаў, шклянак, ваз). 14 чэрвеня 1941 года ў Рускім музеі ў Ленінградзе адкрылася першая і апошняя прыжыццёвая персанальная выстава твораў мастака.

29 студзеня 1942 года цяжка хворы мастак быў эвакуіраваны з блакаднага Ленінграда. Памёр 10 лютага 1942 гады ў Волагдзе.

Крыніцы

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Ахвяры блакады Ленінграда