Яўрэйскі ўніверсітэт — ўстанова адукацыі, якая існавала пад рознымі назвамі з 1995 па 2004 г. у Мінску.
Гісторыя У лютым 1995 г. быў адкрыты Яўрэйскі ўніверсітэт у Мінску (рэктар — дацэнт Зелік Майсеевіч Пінхасік). Пра паходжанне гэтай арганізацыі захаваліся некаторыя ўспаміны:
У студзені 1999 г. гэта установа змяніла назву на «Міжнародны гуманітарны інстытут імя М. Шагала», які ўвайшоў у склад Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Часткова дзейнічала за кошт міжнароднага фінансавання.
2 верасня 2003 г. міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выдаў загад зачыніць МГІ да 11 верасня 2004 г, на той момант 500 студэнтаў навучаліся ў гэтым інстытуце па спецыяльнасцях «сучасныя замежныя мовы», «культуралогія», «дызайн», «міжнародны маркетынг»Международный гуманитарный институт под угрозой закрытия // Комсомольская правда в Беларуси, 18.09.2003. Вучоны савет БДУ 18 верасня 2003 г. прыняў рашэнне аб рэарганізацыі МГІ ў 2004 г.: на базе Інстытута быў створаны Факультэт гуманітарных навук і мастацтваў, частку спецыяльнасцяў замацавалі за Факультэтам міжнародных адносін БДУ, З. М. Пінхасік стаў намеснікам дэкана ФМА БДУ, заняткі абодвух факультэтаў працягвалі праводзіць у памяшканнях па Маякоўскага, 96Міжнароднаму гуманітарнаму інстытуту Зноў пагражае ліквідацыя // Вясна96. У 2004 г. рэашэнне было выканана. Інфармацыя пра Яўрэйскі ўніверсітэт і Міжнародны гуманітарны інстытут адсутнічае на сайце былога Гуманітарнага факультэта.
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:1995 год у Мінску Катэгорыя:2004 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Маякоўскага (Мінск) Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі